Барсум атакує. Генадзь Аўласенка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Скачать книгу
з іх усё яшчэ былі заціснуты грошы, якія засталіся пасля таго, як ён адлічыў прадаўцу кошт трох бутэлек. І рабаўнікі, вядома ж, не маглі не заўважыць гэтыя грошы…

      – У яго ў руцэ грошы, Цім! – адазваўся ад дзвярэй другі з рабаўнікоў звонкім дзявочым голасам. – Забяры іх у яго!

      – Колькі раз казаў табе: не называй майго імя! – узлавана крыкнуў той, каго дзяўчына назвала Цімам. – А ты… – гэта ўжо датычылася Свенсана, – давай сюды грошы! Толькі без глупстваў!

      – Трымай!

      Апусціўшы правую руку, Свенсан паслухмяна працягнуў грошы юнаку ў масцы. І калі той, не чакаючы ўжо аніякага падвоху, пацягнуўся за імі, правёз хуткі прыём, у выніку якога плазмер апынуўся ўжо ў руцэ Свенсана, як і сам ягоны ўладальнік.

      – Цім! – адчайна крыкнула дзяўчына ў масцы, нерашуча ўскідваючы свой плазмер. – Адпусціце яго, бо я… я буду страляць!

      – Страляй, Рэці! – паўзадушана прахрыпеў Цім, адчайна звіваючыся ў сталёвай хватцы былога космадэсантніка. – А ты… адпусці зараз жа, гад!

      – Я буду страляць! – паўторна крыкнула Рэці, на гэты раз ужо са слязьмі ў голасе. – Буду страляць, не верыце?!

      – Не веру! – сказаў Свенсан з усмешкай. – Тым больш, што плазмер у цябе несапраўдны! Цацка! Адзінае, што ён можа – гэта апячы мне руку. Ды і тое – не моцна…

      – Плазмер сапраўдны! – усхліпваючы выкрыкнула дзяўчына. – Ён страляе!

      – Да што ты кажаш!

      Тут нервы дзяўчыны не вытрымалі і, расплакаўшыся ўжо ў поўны голас, яна выбегла з крамы, пакінуўшы свайго паплечніка на волю лёсу.

      – Стой! – запознена выкрыкнуў прадавец, кідаючыся следам за ёй, але Свенсан свабоднай левай рукой паспеў яго затрымаць.

      – Няхай бяжыць, – сказаў ён. – А мы лепш з гэтым пагутарым… А спярша здымем маску.

      Сарваўшы з юнака маску, Свенсан адпусціў яго. Але лягчэй ад гэтага юнаку не стала, бо на яго адразу ж каршуком наляцеў прадавец і для пачатку закаціў няўдачліваму рабаўніку добрую аплявуху.

      – Ах ты, паскуднік!

      – Не біце, дзядзечка! – са слязьмі ў голасе выкрыкнуў юнак і адразу ж атрымаў другую аплявуху. – Я больш не буду!

      – Не будзеш, не будзеш! – падцвердзіў прадавец, аж задыхаючыся ад злосці. – Я ўжо аб гэтым паклапачуся!

      Ён заляпіў юнаку трэцюю па ліку аплявуху, потым, схапіўшы яго за шкірку, падвалок небараку да нейкіх амаль непрыкметных дзверцаў у бакавой сцяне. Расчыніўшы іх, шпульнуў юнака ў цёмны дзвярны праём.

      – Пасядзі пакуль тут!

      – А потым куды? – крыху запознена пацікавіўся Свенсан. – У паліцыю?

      – Вось яшчэ! – прадавец хмыкнуў. – У паліцыю… сказалі таксама! Я лепш аддам яго Рыку!

      – Рыку? – не зразумеў Свенсан. – А хто гэта, Рык?

      – Вы не ведаеце Рыка?

      Нейкі час прадавец недаўменна і нават з нейкі недаверам глядзеў на Свенсана.

      – Банда Рыка курыруе гэты раён, – панізіўшы голас, патлумачыў ён. – За што тады я яму адсцёгваю кожны месяц кругленькую суму, калі кожны малакасос…

      Нічога на гэта не адказваючы, Свенсан задуменна паглядзеў на ледзь