Глава 3
Калі О’Ніл аддаваў апошнія загады сваёй збітай да крыві рабочай жонцы, у яго нават ценю сумнення не ўзнікала ў тым, што жанчына адразу ж пачне спраўна выконваць гэтыя загады мужа. Як жа інакш! Будзе выконваць старанна і добрасумленна, і выканае ўсё, што ад яе патрабуецца! Так было заўжды… для гэтага, урэшце рэшт, і прызначаліся рабочыя жонкі на Аграполісе!
Але на гэты раз фермер памыліўся.
Рабочая жонка О’Ніла не стала нічога прыбіраць на кухні… тым больш, не пайшла яна займацца гаспадаркай. Перазмагаючы боль, збітая, амаль знявечаная жанчына, хістаючыся, падыйшла да вялізнага белага крэсла ля сцяны, апусцілася ў гэтае крэсла ды так і застыла ў поўнай нерухомасці, абхапіўшы галаву рукамі.
Сядзець у белым крэсле было забаронена ўсім, акрамя гаспадара. Тым больш, забарона тычылася ягонай рабочай жонкі, і да сённяшняга дня жанчына ніколі не парушала гэтую забарону (як і многія іншыя забароны, дарэчы). Зараз жа яна, нібыта спецыяльна, апусцілася менавіта ў гэтае крэсла, зусім не думаючы аб тым, што заляпанае яе ўласнай крывёю накідка не прыбавіць рахманасці і памяркоўнасці і без таго надта ўжо раз’юшанаму гаспадару.
Імгненні складваліся ў хвіліны… хвіліны цяклі адна за адной, адлічваючы гадзіну… за ўвесь гэты час жанчына ў крэсле нават не паварушылася. Збоку магло падацца, што яна, ці то заснула, ці то страціла ўсё ж прытомнасць ад моцнага, нясцерпнага нават болю… але гэта было не зусім так. Жанчына не страціла прытомнасці, яна і не спала зараз – жанчына пакрысе ЎСПАМІНАЛА СВАЁ МІНУЛАЕ…
Гэта было нялёгкім заняткам… нялёгкім і амаль безнадзейным. Мінулага ў жанчыны не існавала… мінулае пачыналася менавіта з той самай дэманстрацыйнай залы, дзе купіў яе калісьці муж… Усё, што было раней, калі яно і было, акутваў туман, шчыльны, непраніцальны… і разгледзіць хоць штосьці ў суцэльным гэтым тумане было амаль немагчыма…
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.