Святло далёкай зоркі. Уладзімір Касько. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Уладзімір Касько
Издательство: Вышэйшая школа
Серия:
Жанр произведения: Биографии и Мемуары
Год издания: 2014
isbn: 978-985-06-2370-6
Скачать книгу
ён, – і маючы непасрэдныя зносіны з народам, мне давялося ўнікаць ва ўсе бакі яго жыцця. Такім чынам я рабіў свае назіранні, пры кожным зручным выпадку знаёміўся з рознымі прымхамі, забабонамі, якімі так багатыя жыхары гэтага кутка Беларусі»[21].

      Малады настаўнік адчувае патрэбнасць расказаць людзям пра ўбачанае, перажытае. У 1891 г. у «Минских губернских ведомостях» з’яўляецца першая публікацыя А. Сержпутоўскага «Голос из глуши», у якой аўтар знаёміць чытачоў з жыццём сялян вёскі Лучыцы, іх бытам, традыцыямі, заняткамі. Гаворачы аб той шкодзе, якую наносяць здароўю людзей лекары-самавукі, знахары, шаптухі, ён ставіць пытанне аб неабходнасці падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў для вёскі – урачоў, аптэкараў, культасветнікаў, настаўнікаў. За час настаўніцтва на Мазыршчыне А. Сержпутоўскі надрукаваў у гэтай газеце звыш дваццаці артыкулаў.

      У 1893 г. Сержпутоўскі пераязджае ў Мінск. Працуе пісарам у Мінскім аддзяленні Сялянскага пазямельнага банка, а затым у паштова-тэлеграфным ведамстве. Хоць у аўтабіяграфічнай даведцы А. К. Сержпутоўскага не ўказваюцца прычыны, якія прымусілі яго змяніць прафесію настаўніка на службу дробнага чыноўніка, думаецца, што не апошнюю ролю адыграла тут жаданне працягнуць вучобу ў вышэйшай навучальнай установе і прысвяціць сябе вывучэнню быту, матэрыяльнага і духоўнага жыцця беларускага народа.

      У 1896 г. А. К. Сержпутоўскі становіцца жыхаром Санкт-Пецярбурга. Працу на Галоўпаштамце ён паспяхова спалучае з вучобай у археалагічным інстытуце і на вышэйшых юрыдычных курсах. У сшытку, дзе ён канспектаваў лекцыі вядомых вучоных, прафесараў Санкт-Пецярбургскага археалагічнага інстытута ў 1903–1904 гг., сустракаюцца запісы, як з дапамогай пластыліну і скульптурнага воску зрабіць злепак, як адрозніць арыгінал карціны ад копіі, адкуль і як адбываецца запазычанне слоў, у прыватнасці тэрмінаў. Як бачым, ужо тады Аляксандр Казіміравіч сур’ёзна рыхтаваўся да вялікай даследчай работы.

      Яшчэ да пачатку першай рускай рэвалюцыі ў Сержпутоўскага складаюцца перадавыя грамадска-палітычныя і філасофскія погляды. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічалі кнігі палітычнага, філасофскага і сацыяльнага зместу. Аб тым, што Сержпутоўскі цікавіўся такой літаратурай, сведчыць сшытак афарызмаў, сабраных і напісаных ім асабіста на працягу 1901–1909 гг. Звяртаюць на сябе ўвагу думкі, якія сведчаць аб матэрыялістычных поглядах Сержпутоўскага на паходжанне жыцця на зямлі. «Чалавек з’явіўся на зямлі такім жа шляхам, – чытаем у запісах, – як з’явіліся камяні, расліны, жывёла. Ён – прычынная часцінка сусветнай матэрыі і яе энергіі»[22].

      Яшчэ больш катэгарычны ён у сваіх ацэнках самадзяржаўнага ладу, пры якім усе законы дыктуюць не сумленне і праўда, а золата і прымус: «Калі ў мінулыя часы рабства параджалася грубай фізічнай сілай, то зараз – капіталам (золатам)». «Золата ад таго блішчыць, што яно пастаянна абмываецца слязамі». «Усялякі захоп ёсць насілле, якое супярэчыць справядлівасці.


<p>21</p>

Архіў РЭМ, ф. 2, воп. 2, спр. 289, с. 2.

<p>22</p>

Архіў РЭМ, ф. 1, воп. 2, спр. 570, с. 2.