26
Miхал Ромер (1778—1853), у 1814—1817 гг. маршалак шляхты Троцкага павета, з 1817 г. – Biленскай губерні. Прыхільнік скасавання прыгоннага права, у 1817 г. узначальваў дэлегацыю шляхты, якая безвынікова звярталася да цара з праектам адмены прыгону. У маі 1826 г. арыштаваны, зняволены ў Варшаўскай турме, потым, да 1830 г. у Петрапаўлаўскай крэпасці Санкт-Пецярбурга. У 1830—1832 гг. знаходзіўся ў ссылцы ў г. Варонеж. — Л. Л.
27
Каткоў Міхаіл Нічыпаравіч (1818—1887), журналіст, з 1856 г. рэдактар часопіса «Русский Вестник». – Л. Л.
28
Франк Юзаф (1771—1842) – доктар медыцыны, прафесар Віленскага ўніверсітэта. – Л. Л.
29
Станіслаў Манюшка (1819—1872), кампазітар, дырыжор, стваральнік нацыянальнай оперы. – Л. Л.
30
Творы Станіслава Манюшкі: Кантаты «Мільда» (1848 г.) і «Ніёла» (1865 г.), найбольш папулярная опера «Галька» (1847 г.), пастаноўкі ў 1854 г. і 2-я рэдакцыя ў 1859 г. – Л. Л.
31
Яўстах Тышкевіч (1814—1873), беларускі археолаг, гісторык і краязнавец, барысаўскі павятовы маршалак (у 1844—1847 гг.), ганаровы папячыцель Мінскай губернскай гімназіі (у 1847—1854 гг.). – Л. Л.
32
Міхал Тышкевіча (1828—1897), падарожнік, калекцыянер, археолаг-аматар. – Л. Л.
33
Маецца на ўвазе так званы «Album wileński» («Віленскі альбом»), падрабязней, гл: Фядута Аляксандр. Трэба жыць доўга і перажыць усіх: Антоні Эдвард Адынец і яго ўспаміны // Адынец А. Э. Успаміны пра мінулае. Мінск, 2020. С. 17—19. – Л. Л.
34
Андрэй Артур Замойскі (1800—1874), польскі дзяржаўны дзеяч. Нефармальны кіраўнік фракцыі «белых» да і ў перыяд паўстання 1863—1864 гг. — Л. Л.
35
Аўтарка ўспамінаў «Reminiscences sur l’empereur Alexandre 1-er, et sur l’empereur Napoleon 1-er.», гл: Лаўрэш Леанід. Графіня Сафія Шуазёль-Гуф'е // Лідскі Летапісец. 2020. №4 (92). С. 18—19.
36
Агінскі Ірэнеюш Клеафас (1808—1863 ці 1870), сын Міхала Клеафаса Агінскага, тайны дарадца і гафмайстар. У 1836 г. у чыне калежскага асэсара быў аддадзены пад суд па падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе. Па суду апраўданы і адноўлены на пасадзе. Ковенскі маршалак шляхты, інспектар школ Ковенскага павета. Пасля смерці М. К. Агінскага ў 1833 г маёнтак Залессе перайшоў у яго спадчыну. Ірэнеюш Клеафас жыў тут са сваёй маці, пасля смерці якой ў 1851 г. перанёс рэзідэнцыю роду Агінскіх у горад Рэтаў. Быў жанаты два разы: 1) Юзафіна Каліноўская (1816—1844), дачка генерала Юзафа Каліноўскага; 2) у 1845 г. Вольга Каліноўская (? —1899), сястра папярэдняй. Сыны: Багдан Міхал Юзаф Францішак (1848—1909), з 1899 г. стацкі дарадца і Міхал Мікалай Севярын Марк (1850—1902), з 1899 г. стацкі дарадца. – Л. Л.
37
Чэўкін