Сляды волатаў. Алесь Жук. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Алесь Жук
Издательство: Аверсэв
Серия: Сучасная беларуская лiтаратура
Жанр произведения:
Год издания: 2024
isbn: 978-985-19-7716-7
Скачать книгу
яны памнуцца ў кошыку, разлезуцца на кашу. Найлепшыя сунічнікі – усцяж лясных дарог і сцежак, на прасеках і светлых палянах, дзе шаты верхалесся не замінаюць сонечным промням мілаваць зямлю, кожную травінку і былінку. Збіраць суніцы – свята, а не работа. Яны самі скачуць на далонь, хоць умеюць спрытна хавацца пад шырокімі лісцікамі. Таму наперад раю: убачыўшы першую ягадку, трэба спярша пакланіцца. і не тупай, як мядзведзь, не тапчы сунічнік. Не забывай народнае мудраслоўе: «Ягаднік раз пашкадуеш – ён цябе дзесяць разоў».

      Суніцы не толькі смачныя: яны яшчэ і выдатныя лекі. Дзякуючы гэтым ягадам можна пазбавіцца ад многіх захворванняў. Пра гэта сведчыць нават прымаўка: «Суніцы спажываеш – хваробы з сэрца выганяеш».

      Суніцы сушаць, ціснуць на сок, з іх вараць таксама варэнне. Зімой адна лыжка сунічнага варэння адразу напомніць лета, спякотлівы поўдзень з пчаліным гудам і гаркавым пахам кветак. Але самыя смачныя і карысныя суніцы – свежыя, з кубкам малака ці вяршкоў. Не лянуйцеся іх збіраць, ешце па ягадцы і цэлымі жменямі, тады ніякая хвароба да вас не прычэпіцца.

      Чарніцы

      «Калі бывае шмат мух – тады шмат і чарніц», – сцвярджае народная прыкмета.

      А мне здаецца, што чарніц заўсёды багата ў нашым лесе. Гэтыя цёмна-сінія з шызым налётам ягады добра ўсім вядомыя. Яны растуць на нізкіх кусціках з дробнымі лісцікамі. Галінкі бываюць такія шчодрыя – ажно вочы разбягаюцца. Міжволі прысядзеш або ўкленчыш і давай збіраць: па ягадцы, па дзве, як ужо налаўчыўся. А як хочаш вярнуцца дамоў з поўным вядром, тады не абысціся без мудрай парады: «Адной рукой – дзіця не няньчаць і ягад не збіраюць».

      Дарэчы, няцяжка заўважыць, што з усіх ягаднікаў чарнічнік найбольш распаўсюджаны. Яго ўладанні расхінаюцца на шмат кіламетраў: і ў сасновым бары, і ў ельніку, і пад лісцянымі дрэвамі. Ні сухменю ён не баіцца, ні змрочнага ценю… А чаму так атрымалася, расказвае старадаўняя легенда…

      Калісьці людзі даведаліся, што Лесавік мае дзівосны скарб, і вырашылі ім завалодаць. Шукаючы гэты скарб, яны перакапалі шмат лясоў і пушчаў, спілавалі мноства старых дрэў. Зусім не стала куды прытуліцца Лесавіку. Пашкадаваў небараку кусцік чарнічніку. Ён схаваў ляснога ўладара і яго скарб пад свае кволыя галінкі. Людзі не здагадаліся пра гэта, бо не прыкмецілі малечу пад векавымі ялінамі і хвойкамі.

      З таго часу ў знак удзячнасці Лесавік старанна рассяляе чарнічнік па лясных абшарах. Што ж, чарніцы вартыя такой пашаны. Думаю, са мной кожны пагодзіцца. Гэтыя ягады прыемныя на смак і карысныя для здароўя. Любыя – свежыя, сушаныя, звараныя. Асабліва смачныя варэнікі з чарніцамі. Цэлую талерку з’ясі і папросіш дабаўкі.

      Маліны

      Любата ліпеньскім днём збіраць маліны! Хоць цэлы дзень шчыруй – не надакучыць. і спіна не забаліць, бо не трэба нагінацца. Трыста гадоў таму, калі ў мястэчку Смаргонь працавала славутая мядзведжая акадэмія, маліннік называўся букетам касалапых, бо гэтыя ягады вельмі смакуюць мядзведзям.

      У чалавечы рост, нават вышэй паднімаецца маліннік. Расце ён уздоўж лясных дарог, на высечках, дзе не прайсці і не пралезці. Такой бяды – даўно вядома: «Дзе ягаднік, там