Вольны птах. Раман. Мікола Адам. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Мікола Адам
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения:
Год издания: 0
isbn: 9785006276949
Скачать книгу
ахвотна адгукнуўся я. – Чаму герой-любоўнік? – адразу спытаў, бо не зразумеў сэнсу пачутага.

      – Чаму герой ці чаму любоўнік? – яшчэ больш заблытвала яна.

      – Я не герой, – паціснуў плячыма, – і тым больш не любоўнік.

      – Чый не любоўнік? – відавочна пакеплівала з мяне Насця, а я працягваў усміхацца балван-балваном. – І чый не герой? – дадала.

      – Твой не герой і не любоўнік, – выціснуў з сябе і зірнуў на суседа, што пасопваў у ложку насупраць. Цікава, прытвараўся ён, што спіць, ці ўслухоўваўся ў нашу з Насцяй размову?..

      – Ну, гэта часова, – усміхнулася дзяўчына неяк загадкава і шматабацяльна. Хаця, напэўна, мне гэта толькі падалося.

      – У сэнсе? – туга даходзіла да мяне, што, зрэшты, даравальна, бо ЧМТ.

      – У перспектыве, – падсунулася Насця бліжэй і чамусьці пакратала мае вушы, якія тырчалі, бы лакатары. – Вушасты які! – адзначыла, але не здзекліва, а неяк задуменна. – Ці ты супраць? – зноў нечакана агаломшыла пытаннем.

      – Я? – перапытаў.

      – Не, я, – выдыхнула паветра ўбок дзяўчына, быццам дым пасля зацяжкі цыгарэтай. – Рада бачыць цябе, кажу, у добрым здравіі. На вось, – палезла ў сумачку, дастала пропуск у Дом друку і працягнула мне, – гэта тваё. Газету занесла, у рэдакцыю патэлефанавала, паведаміла пра цябе, – адчыталася. – Супрацоўнікі табе спачуваюць і жадаюць хутчэйшага адужвання і вяртання ў калектыў. – Памаўчала і дадала: – Я таксама.

      – Ты – цуд, – інакшых словаў, каб аддзячыць, не знайшоў.

      – Я ведаю, – задаволена ўсміхнулася дзяўчына. Затым твар яе спахмурнеў і яна сказала паўшэптам: – Тут чуткі да мяне дайшлі, што ў цябе было сэрца спынілася. Што бачыў, не падзелішся?

      – Ды нічога, – неахвотна адказаў я, бо сапраўды нічога не бачыў, а мо проста не памятаў.

      – Зусім нічога? Ніякіх тунэляў ці белага святла?.. – не верыла Насця.

      – Не, – расчароўваў я яе на роўным месцы. – Хаця, – трэба было нечым здзівіць дзяўчыну і я вырашыў здзівіць, – штосьці альбо кагосьці, хутчэй, бачыў.

      Сказаў і замоўк. Нагнятаў паўзу і нецярпенне пачуць працяг.

      – Ну і каго… Бога? – зрабіла Насця спробу ўгадаць.

      – Не, – адказаў я адмоўна, – лепш.

      – І каго ж?

      – Цябе.

      – Мяне?! – не паверыла Насця, але ёй, напэўна, хацелася, паверыць у тое, што я казаў. – І што я рабіла?

      – Клікала мяне за сабой.

      – Праўда?

      – Праўда. І яшчэ рукой махала, каб паказаць шлях, куды мне рухацца, каб не застацца там, дзе цябе няма.

      – Гэта… я… магу, – мовіла Насця марудна праз інтэрвалы. А затым выпаліла: – Ды хлусіш ты ўсё! У вас, журналістаў, у крыві хлусіць.

      – Я не журналіст, – рашуча запярэчыў.

      – А хто ж тады?

      – Паэт.

      – Хто?

      – Вершы пішу.

      – Тады тым больш.

      Узнікла нялоўкая паўза, бы прусак прабег паміж намі.

      – Але