Пераслед мінулага. Дмитрий Максимович Акулич. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Дмитрий Максимович Акулич
Издательство: Автор
Серия:
Жанр произведения:
Год издания: 2024
isbn:
Скачать книгу
вады шмат. Не патані ў балотах! – казаў Янчанка, адыходзячы да машыны, – Табе б з правага боку зайсці, з кургана, дзе вузка. Ну, трэба будзе на тое месца ў сезон на рыбалку як-небудзь з'ездзіць!

      Дзмітрый Янчанка сеў у машыну, выехаў з двара і спыніўся ля дарогі. Ён не глушыў рухавік чорнага красовера, хутка выйшаў з аўтамабіля і паправіў шапку, якая хавала яго залысіну. Мужчына цяпер чакаў жонку, якую трэба было па дарозе падвезці да аўтобуснага прыпынку. Галіна заўсёды збіралася ў дарогу павольна, быццам не заўважала часу. Ёй было ўсё роўна: яны збіраюцца да дзяцей у госці, ці ў лес за грыбамі, ці проста ў гарадскую краму за пакупкамі – муж заўсёды доўга стаяў ля аўтамабіля і пазіраў на гадзіннік. Часам рабілася так, што з-за сваёй марудлівасці Галіна спазнялася на аўтобус, і Дзмітрыю даводзілася везці каханую да наступнага прыпынку або да самага горада, да самай работы. У такія моманты ён прыязджаў на сваю работу не своечасова і атрымліваў вымову. Нягледзячы на тое, што слабахарактарны муж быў трохі злы на Галіну, ён усё ж не крычаў на яе. З крыўдай у мяккім голасе ён казаў ёй, што ў наступны раз яна пойдзе на работу пешшу. Але Галіна ўспрымала яго крыўдлівыя словы як пустое, як раздражненне пачуццяў, не надаючы ім вялікага значэння.

      З замужжа і да пачатку вайны Галіна Янчанка працавала паштальёнам у родным пасёлку. А пасля вайны, калі ад пасёлка амаль нічога не засталося, яна ўладкавалася працаваць у гарадское паштовае аддзяленне. Аднак, нягледзячы на гэта, яна не змагла адпусціць родных аднавяскоўцаў ад сябе. У зімовы час Галіна ўсё часцей брала на сябе нескладаную працу, каб паштовы аўтамабіль не заязджаў у Боркі. Яна сама прывозіла ў вёску лісты і газеты. Любіла прайсціся па хатах і пагутарыць з людзьмі. Але ўжо праз месяц яе адправяць на пенсію, што стане вялікім палягчэннем для яе мужа, які не любіў чакаць яе ў раніцу, якому надакучвалі яе спазненні. Ён дагэтуль не прывык да яе работы ў горадзе. Аднак пухлая і невысокая жанчына Галіна перажывала. Яна баялася пенсіі, баялася сыходзіць з работы. Жанчына з вялікай цяжкасцю адлічвала апошнія працоўныя дні.

      Дзмітрый Янчанка зачыніў вароты, стаў ля пярэдніх колаў аўтамабіля і з незадаволеным выглядам пазіраў: то на наручны гадзіннік, то на карычневыя дзверы свайго цаглянага дома, то на апошняе лісце саду, то на Юрыя Лютага, які казаў пра розныя дробязі. У гэтыя хвіліны Дзмітрыю было не да размоў. Ён адказваў коратка і ціха, згаджаўся з усім, што чуў. Усё з-за таго, што ў яго галаве зарадзілася невясёлая думка, якая прымушала задацца пытаннем: няўжо Галіна зусім забылася пра яго, няўжо яму прыйдзецца вярнуцца ў дом, каб падагнаць жонку, злавацца і злаваць яе?

      – Ну… Дзе ж яна? – міжволі вырвалася з тонкіх вуснаў Дзмітрыя, ён зноў паглядзеў на гадзіннік.

      Яму здавалася, што сонца стала ярчэй прабівацца скрозь лес, паднялося нашмат вышэй. Трапятала сэрца, згасала надзея на своечасовы ад'езд.

      Дзмітрый адчуваў раздражненне і незадаволенасць, а Юрый Люты адчуў незразумелую трывогу і смуту гэтай раніцы. Мужчыны стаялі тварам да дома, кожны