Хабар. Андрэй Сідарэйка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Андрэй Сідарэйка
Издательство: Четыре четверти
Серия:
Жанр произведения:
Год издания: 0
isbn: 978-985-581-593-9
Скачать книгу
слова выкладчыка, пры гэтым яшчэ і паспявае выдзяляць чырвоным фламастарам галоўнае. Другія імкнуцца да таго ж, але ніхто, акрамя іх, не можа прачытаць напісанае з-за почырку аўтара. Трэція толькі занатоўваюць тэзісы, прычым у вельмі скарочаным варыянце. Чацвёртыя, яны ж самыя лянівыя, вядуць запісы час ад часу.

      У навучальнай установе N да ліку апошняй групы студэнтаў адносіўся і першакурснік Вадзік. На занятках ён больш займаўся не запісам лекцый, а ўпотай слухаў музыку ды бавіўся гульнямі на мабільным тэлефоне.

      Неўзабаве надышоў і першы залік. Выкладчык быў строгім, час ад часу правяраў канспекты студэнтаў. Калі яны адсутнічалі, то да здачы заліку мог і не дапусціць.

      Каб не ўзнікла праблем, Вадзік вырашыў за адзін вечар выправіць становішча. Ён папрасіў канспект у аднагрупніцы і сеў перапісваць ад першай лекцыі да апошняй.

      Убачыўшы яго за такой справай, сябры па пакоі толькі заўсміхаліся.

      – Ты так будзеш не тое што ноч, а тыдзень перапісваць, – заявіў сакурснік Сцяпан, калі ўбачыў, чый канспект «капіруе» сябар. – Анька ж кожнае слова Іванавіча занатоўвае.

      – А дзе ж узяць канспект, у якім было б толькі самае галоўнае? – пацікавіўся Вадзік.

      – Можаш у мяне, – прапанаваў Сцяпан. – У нашай групы залік толькі праз чатыры дні. А запісы ў мяне як трэба, толькі па сутнасці!

      – Гэта ідэя, – пагадзіўся лайдак.

      Праз хвіліну перад гультаяватым студэнтам ляжаў сшытак таварыша.

      – Слухай, на ім жа не значыцца тваё імя. Можна ж не перапісваць тады ўвогуле. Давай, я яго заўтра з сабой вазьму, а вечарам аддам.

      Сцяпан адмаўляцца не стаў. І Вадзік хуценька, каб таварыш раптоўна не перадумаў, паклаў канспект у свой заплечнік.

      На заліку выкладчык прапанаваў усім выцягнуць білеты з пытаннямі і адказаць на іх пісьмова. Некага ён вырашыў выслухаць вусна.

      Вадзік пачакаў, пакуль Іванавіч, перад тым як сесці на сваё месца, зробіць два ганаровыя кругі па аўдыторыі, і незаўважна дастаў канспект таварыша, каб адшукаць патрэбную інфармацыю. Знайшоўшы нарэшце тое, што трэба, хлопец ніяк не мог прачытаць напісанае. Почырк Сцяпана быў такім, быццам замест яго пісала лапай курыца. Да таго ж дзе-нідзе былі дзіўныя і незразумелыя скарачэнні слоў. Студэнт паўглядаўся ў занатоўкі некалькі хвілін, стаў крыху разумець почырк і адразу ж пачаў ціхенька спісваць. Раз-пораз ён кідаў позірк на выкладчыка, каб той не запрыкмеціў яго за такой незаконнай справай. Там, дзе былі скарачэнні, малады чалавек вырашыў не ламаць галаву над пытаннем, што яны могуць значыць, а перапісваў, як ёсць. Калі занатоўкі канспекта Сцяпана скончыліся, лайдак здаў работу і, шчаслівы, выйшаў з аўдыторыі.

      Настаў момант агучвання вынікаў заліку. Студэнты, якія адказвалі на білет пісьмова, зайшлі ў кабінет. Выкладчык агучыў адзнакі. У спісе не аказалася толькі нашага героя.

      Звярнуўшыся да яго, выкладчык сказаў:

      – А вас, Пятроў, я папрашу затрымацца. На жаль, азбуку Морзэ я не вучыў, разбіраць шыфры не ўмею, таму хацеў бы, каб вы патлумачылі, што значыць у вашым пісьмовым адказе «сам-но», «д/за/д», «н. ст.», «т. зв.», «тт» і іншыя словы.

      – Сяргей