Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд. Алег Грушэцкі. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Алег Грушэцкі
Издательство: Четыре четверти
Серия:
Жанр произведения:
Год издания: 2023
isbn: 978-985-581-632-5
Скачать книгу
сустрэла іх вядзьмарка, стоячы на сваім балконе і напышліва на ўсіх згары пазіраючы. Семаргал загадаў чараўніцыкаціцца прэч/ісці прэч з ягонай зямлі, але яна толькі засмяялася і нахабна адказала, што калі той не развернецца і не сыдзе зараз жа, то і сам трапіць у няволю. Раззлаваны Семаргал нават не стаў нічога адказваць, а скіраваў свой кій у яе бок і выклікаў віхор, намерваючыся скінуць з вышыні Маразанну, садзьмуць, як і паветрыкаў. Але яна папросту адвяла той вецер рукой, і ён рассеяўся, нібы туман па раніцы. Толькі гэта Семаргала ані трохі не збянтэжыла, а толькі яшчэ болей разгневала. І ўжо не вецер, а спусташальны агонь выклікаў ён, жадаючы знішчыць ледзяны палац, а разам з тым спапяліць і дзёрзкую вядзьмарку. Але і тут не даў рады. Гэта была бітва вогненнай і ледзяной магій. Агонь павінен быў растапіць лёд, так заўсёды бывае ў прыродзе. Толькі, падобна, не ў гэтым выпадку. Законы прыроды выявіліся тут бяссільнымі. Лядовая бруя і снежная завея ахутвалі полымя белым покрывам і ўмуроўвалі яго, не даючы прабіцца праз ледзяны шчыт. Агонь знікаў, бы замярзаючы, і гэты выглядала дзіўна. А потым сталася яшчэ горш. Маразанна ўзняла кій да неба, прамовіла заклён, і на галовы ваяроў з хмар, што невядома адкуль наляцелі і закрылі сабой усё неба, градам пасыпаліся вострыя ледзяшы. Не град, а менавіта ледзяшы, памерам з наканечнік добрай дзіды. І хто не меў добрых даспехаў, так і застаўся там ляжаць на замерзлым полі бітвы. Астатнія ж былі вымушаныя бегчы, нават і сам Семаргал. Бо было відавочна зразумела, што Маразанна апынулася нашмат мацнейшая за яго, нават без войска.

      – Семаргал прайграў тую бітву?

      – Так. І досыць ганебна. Больш таго, вядзьмарка паслала да яго перамоўшчыкаў з пасланнем, каб ён пакорна з’явіўся да яе і перадаў свой кій. А інакш прыстрашыла, што скуе лёдам усё ягонае каралеўства разам з жыхарамі.

      – І?

      – А што яму заставалася рабіць? Войска разбітае, яго чарадзейскія сілы значна слабейшыя. Пагадзіўся ён. Нават адзін пайшоў, як яна і наказала. Адзінае што, перад гэтым выправіўся на самую верхавіну гор.

      – Навошта?

      – Ды хто яго ведае, калі шчыра. Можа, каб пад канец агледзець з вышыні свае ўладанні. Але кажуць, што адтуль ён вярнуўся цалкам спакойны. Нават на дзіва. І на наступны дзень, развітаўшыся з усімі, узяў кій і накіраваўся да Маразанны. Усе чакалі яго з вяртаннем, але ад падступнай вядзьмаркі ён болей не вярнуўся. Відавочцы казалі, што кій яна знішчыла, а з самога Семаргала ўтварыла ў зале свайго палаца чарговую ледзяную статую. Ля самага трону паставіла, любавацца, як найлепшы трафей. Вось таму цяпер Сэнмур, яго нашчадак, і кароль Вагорыі.

      – Жудасць. І што цяпер будзе з каралеўствам?

      – Сэнмуру атрымалася дасягнуць пэўнага перамір’я з Маразаннай.

      – Якім жа коштам?

      – Каралеўства пастаўляе ёй работнікаў, каб яны працавалі на яе капальнях па здабычы дыяментаў.

      – Хіба ж гэта перамір’е? Гэта ізноў жа нявольніцтва.

      – Ну, уласна, тут вы цалкам маеце рацыю.

      – А не баіцеся, што яна і вашаму каралеўству