Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства. Лявон Карповіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Лявон Карповіч
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения:
Год издания: 0
isbn: 9785006062092
Скачать книгу
а з II стагодзьдзя да Р.Х. пралягаў гандлёвы Бурштынавы шлях або Вялікі сонечны шлях і па Дзьвіне і па Нёмне, аб чым піша Кулакоў Уладзімір у кнізе «Нёманскі Бурштынавы шлях у эпоху вікінгаў». Заходняя Дзьвіна была добра вядомая старажытным грэкам і рымлянам і называлася Эрыдан, Рубон, Дуна або Дзіна.

      Бурштынавы шлях паводле Абрагама Артэліуcа з XVI стагодзьдзя. Блёк пошты Польшчы, выдадзены ў 1993

      Гісторыкі выказваюць думку, што гэта Рымскі імпэратар Нэрон (37—68) -неўтаймаваны тыран і неабмежаваны марнатраўца – загадаў нейкаму свайму цэнтурыёну наладзіць пастаўкі бурштыну з Балтыкі ў Рым…

      Камень з агнём у жылах

      Бурштын і вырабы з бурштыну насельніцтва нашых земляў атрымоўвала з Прыбалтыкі ў абмен на крэмневыя прылады працы.

      Першыя крэмневыя прылады працы. Марка пошты Джэрсі, выдадзеная ў 2010

      Крэмневыя прылады працы ў вялікай колькасьці і высокай якасьці варабляліся, пачынаючы з ІІІ тысячагодзьдзя да Р.Х. у Краснасельскім комплексе (цяпер Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласьці) па здабычы і вырабу крэмневых вырабаў.

      Крэмень. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 2009

      Па падліках археолягаў тут было выкапана да некалькі тысяч шахтаў. Шахты захаваліся да цяперашняга часу і ў пасёлку Краснасельскім створаны музэй пра жыцьцё нашых далёкіх продкаў. Ca здабытага з кожнай выпрацоўкі можна было змайстраваць да сотні сякер і іншых прылад. Яны ў асноўным прызначаліся для абмену.

      Крэмневая шахта. Марка пошты Вялікабрытаніі, выдадзеная ў 2017

      Бурштынавы скарб у сонечнае Міжземнамор'е перавозілі спачатку на лодках, а цягам стагодзьдзяў па нашым рэкам ужэ плылі гандлёвыя снеккары і кнорры, часам ваенныя суровыя драккары скандынаваў з галовамі цмокаў на носе карабля ды рымскія анерарыі, астаўляючы сьляды на шляху свайго падарожжа.

      Драккар вікінгаў. Марка пошты Сьера Леонэ, выдадзеная ў 2019

      Многа такіх «сьлядоў» засталося ў выглядзе манэт. Найбольш раньнія знаходкі належаць да часоў Аляксандра Македонскага і яго нашчадкаў. На Ашмяншчыне вядомая нават знаходка тэтрадрахмы Піліпа Другога – бацькі Аляксандра. Гэта срэбраная манэта, адбітая ў IV стагодзьдзі да Р. Х. Трапляецца і Пталямееўскі Егіпет ІІІ стагодзьдзя да Р.Х., а таксама манэты рэспубліканскага Рыму ІІ стагодзьдзя, яшчэ да Цэзара. Зрэдку – манэты грэцкіх калоніяў на Чорным моры: Ольвіі, Пантыкапею.

      Тетрадрахм Піліпа Другога з галавой Зеўса. 359 – 336 да Р. Х. Марка пошты Грэцыі, выдадзеная ў 1956

      Бурштынавы шлях заняпаў толькі ў сярэднявечча, калі зменшыўся попыт на бурштын і Прычэрнамор'е было захоплена мусульманскай Турцыяй. Але гандаль таварамі не прыпыняўся і на зьмену Бурштынаваму шляху прыйшоў Шлях «з варагаў у грэкі», які праіснаваў па XII стагодзьдьдзе. На тэрыторыю нашай краіны прыпадала важная