чалавека, а затым склала карту і змясціла яе ў кішэню шэрага заплечніка. Яна падышла да адчыненых левых дзвярэй першага вагона, каля якіх, ужо на зямлі, стаяў Мікалай. Хлопец спусціў Яшу да зялёнай высокай травы, пасля чаго, дапамог спусціцца Паліне. Усе трое адчувалі, як праўдзіва, па-летняму, пякло сонца. Дзяўчына адкрыла твар, вызваліла яго ад празрыстых акуляраў і ад цёмнай тканіны. Зняла з галавы шырокую зялёную тканіну. І, разам з пальчаткамі, прыбрала ўсе рэчы ў заплечнік. Яна паправіла чорныя валасы, і карыя вочы засвяціліся ад прыемнага дакранання чыстага паветра да яе светлай скуры. Дзяўчына глыбока ўдыхнула водар прыроднай свежасці, ад чаго прыемна закружылася галава. На секунду Паліна здабыла спакой. Усюды было зялёна і ярка, прырода зноў адкрылася людзям. Птушкі сумна шчабяталі, рэдка казалі пра сябе. Нават чорныя плямы, кругі на зямлі, ніяк не псавалі ўсю прыгажосць навакольнага асяроддзя.