Пікам той хлусні сталі падзеі лета-восені 2020 года, калі на вуліцы выйшлі ўжо БЧБ зомбі, а не беларусы і беларускі, жадаючыя палітычных пераменаў, як маё пакаленне выходзіла ў канцы 80-х – пачатку 90-х мінулага, XX стагоддзя. БЧБ зомбі – гэта прадукт палітыкі адраджэння нацыі па бел-чырвона-беламу. Але гэта іншая гісторыя, і яе я таксама апішу. Паспрабую паспець апісаць тут. Мне ўсё ж крыху болей за 70.
Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Частка I
Кажуць, некалі Бог сабраў прадстаўнікоў грамадства з усіх краін, каб раздаць дэмакратыі. У яго шмат іх тады было…
Пакуль чакалі Усявышняга, гудзеў чалавечы вулей, і Бог назіраў збоку, а потым, у залежнасці ад моцы гэтага гуду ў той ці іншай суполцы, раздаваў з торбы дэмакратыі. Урэшце дайшоў да беларусаў, якія стаялі моўчкі, і спытаў: «Чаму маўчыце, людзі?» У адказ таксама было доўгае маўчанне, і толькі адзін беларус Аляксандр вырашыў адказаць: «Яны ўжо некалькі стагоддзяў не размаўляюць адзін з адным, бо калісьці пасварыліся».
Бог аддаў яму торбу, махнуў на беларусаў рукой і заклапочана сышоў.
З тых часоў адзін Аляксандр ведае, што было ў той торбе. Бо астатнія па-ранейшаму маўчаць, па-ранейшаму байкатуюць дэмакратыю.
Якую самую сакрэтную тайну аб нас, беларусах і беларусках, ведае ЧЗ лукашызм? Мы не аб’ядноўваемся. Гэта наш сакрэт. А навошта аб'ядноўвацца? Каб быць разам. З кім? З патрыётамі. Старыя людзі кажуць, калі на Беларусі з’явілася бульба, то ад патрыётаў і праблем, звязаных з імі, беларусы хаваліся ў бульбу. Калі з’явіўся інтэрнэт – сталі хавацца на форумах за клавіятурай, галоўным чынам пад прозвішчамі. Хто такія патрыёты? Людзі. Мяркую, сёння на Беларусі амаль 9 499 999 патрыётаў. Было б роўна 9,5 мільёнаў, ды я сябе ў той спіс не ўключыў.
Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка змагаецца з усімі. А Зянон Станіслававіч Пазьняк, так бы мовіць, бацька двух лукашызмаў – бел-чырвона-белага і чырвона-зялёнага –