Такім чынам, у Гродне кароль вырашаў шэраг значных пытанняў, а менавіта: вёў перамовы з заўзятымі прадстаўнікамі Гданьска, наконт партовых, падаткавых збораў, прымаў пасла англійскай каралевы Лізаветы I, якая планавала актыўна развіваць эканамічнае супрацоўніцтва з дзяржавамі Усходняй Еўропы – Рэччу Паспалітай і Масковіяй, і прамаваў у Прусіі сваё ж новаўвядзенне – Грэгарыянскі каляндар, праўда, без асаблівага поспеху.
Акрамя таго, далей аўтар піша аб прускіх шляхціцах, якія скардзіліся на свайго князя і аб лiсце Баторыя, які нагадаў уладару аб шляхетных вольнасцях, але пры гэтым і запэўніў князя ў яго аўтаноміі і паабяцаў падтрымаць у выпадку сепаратызму ў ягоным краі. Князь выклікаў да сябе незадаволеных, але тыя, баючыся арышту, кінуліся «пераследаваць караля ў Кракаве, Вільні і Гародні» закідваючы яго просьбамі абаранiць iх ад князя.
У красавіку Баторый быў у Вільні і даведаўся там пра смерць Івана Грознага.
Выява Стэфана Баторыя ў фарным касцёле Гродна.
У маі гэтага года Баторый жыў у Гродне, і тут ён раіўся з літоўскімі вяльможамі наконт новых палітычных магчымасцяў, якія, без усялякага сумнення, адкрывала смерць рускага цара.
На пачатку восені 1584 года, Баторый надоўга акапаўся ў Гродне, палюючы ў гродзенскіх лясах і разглядаючы палітычныя справы да самага 1585 года.
Пасля новага года Баторый адправіўся ў Варшаву, дзе вырашыў шэраг важных пытанняў, у прыватнасці: дамогся канфіскацыі маёнткаў свайго суперніка Кшыштафа Збароўскага і адмовіўся ад планаў стварэння пірацкага флота.
Джон Дi (злева) і Эдвард Кэлі. Калаж аўтара. Арыгіналы ў Музеі Ашмолу і Лонданскім універсітэце.
У 1585 годзе здароўе караля значна пагоршылася. Тады уладар, які тады кватараваў на польскай тэрыторыі, прыняў пару ангельскіх містыкаў, знакамітых Джона Ді і Эдварда Кэлі. Ангельцы паказвалі Баторыю сеанс з крыштальным шарам, у які засяроджана ўглядваўся Кэлі. Цікава, што некаторыя словы Кэлі можна трактаваць як указанне на рэальныя акалічнасці жыцця манарха, а менавіта, язву на назе, якая шмат гадоў мучыла караля. Ці было гэта чымсцi рэальна містычным і навукова невытлумачальным, ці нечым іншым… Хто ведае. Аднак Баторый быў, мабыць, не надта ўражаны, і ніякіх асаблівых ушанаванняў ангельцы не атрымалі, хоць кароль расплаціўся з імі за сеанс грашыма.
У будучыні чарадзеяў чакала яшчэ шмат чаго цікавага. Напрыклад, праз пару гадоў пасля сустрэчы з Баторыем, Кэлі раптам