Па той бок. Дмитрий Максимович Акулич. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Дмитрий Максимович Акулич
Издательство: ЛитРес: Самиздат
Серия:
Жанр произведения: Героическая фантастика
Год издания: 2021
isbn:
Скачать книгу
прайсці праз невысокую, чыстую і вільготную траву, якая была мне па пояс. Было прыемна ачысціцца, памыцца ад пяску. Жоўта-зялёныя расліны былі прыгожыя і спакойныя. Яны раслі на аранжавай, цвёрдай глебе з дробнымі каменьчыкамі. Тут я хацеў спыніцца на прывал. Месца было прыгожае. Я сказаў пра гэта робату, але яму мая ідэя не спадабалася. Ён пачаў пераконваць мяне працягваць шлях, казаў пра тое, што тут зусім не так бяспечна, як мне здавалася. З-за гэтага мне давялося ўзяць у рукі штурмавую вінтоўку і аглядзецца па баках. Я стаў пільна ўглядацца ва ўсё без разбору. І калі мы зайшлі ў сярэдзіну, да мяне дайшло, што гэта месца па-сапраўднаму дзіўнае, улічваючы ўсё тое, што было мною ўбачана раней. Бо я неаднаразова цэліўся, жмурыўся, азіраўся назад і падганяў робата. Тут відавочна нешта было, яно хутка бегла ў траве… Рэдкія, але ўсё ж гучныя піскі зыходзілі з саміх раслін. Часам незразумела было, адкуль яны. Луг шамацеў, дрыжаў паласой. Тут жа трава стала мяняць сваю афарбоўку: з жоўта-зялёнага на цёмна-чырвоны, часам на карычневыя колеры. Нешта бегала вакол нас то тут, то там. Затаілася, мабыць палявала.

      Нягледзячы на стомленасць ног, я ўсё ж хутка перабіраў імі, тым самым паскараў тэмп хадзьбы.

      І калі гэты луг скончыўся, мы зноў зайшлі ў нейкія джунглі. Зайшлі ўглыб новага лесу, так далёка, што пранізлівыя піскі невядомай істоты больш не дакраналіся нашых вушэй.

      Тут, з галінкі на галінку пераляталі каляровыя птушкі. Яны шчабяталі, спявалі свае сумныя песні. Ад гэтай мелодыі мне станавілася яшчэ цяжэй ісці. Уся паверхня глебы гарэла ў нейкіх маленькіх сініх кветках. Смачна пахла.

      Я ўсё спадзяваўся скінуць заплечнік і сесці адпачыць. Але робат маўчаў аб прывале. А калі я захацеў сам пра гэта загаварыць, то ён спыніўся. Застыў. Я таксама спыніўся і паспяшыў супакоіць сваё дыханне. А вось ногі працягвалі гудзець ад гадзінных прагулак.

      – Ну што, тут бяспечней? – раздражняльна спытаў я. – Можам ужо, нарэшце, прывал зладзіць?

      Ф-11 па-ранейшаму маўчаў і не рухаўся. І калі я падышоў да яго вельмі блізка, ён рэзка павярнуўся і паваліў мяне на зямлю. Я ў разгубленасці і здзіўленні ляжаў на сырой паверхні. Хацеў хутка ўстаць, але ад стомы тармазіў сваё цела і думкі. Я пацягнуўся за вінтоўкай. А робат тут жа падняў свой паказальны палец і вертыкальна падвёў яго да сваіх штучных шэрых вуснаў. Паказаў мне жэст цішыні і стаў аглядацца па баках. Я не на жарт спалохаўся, гэтае няведанне таго, што адбываецца мяне пужала. Ф-11 роўна стаяў, круціўся ў розныя бакі. Потым я пачуў, як нешта рухалася каля нас. Рэдкія шоргаты блыталі мае думкі, наводзілі на мяне яшчэ большы страх. Здавалася, што хтосьці скрабе кару з дрэў. Я працягваў ляжаць, падрыхтаваў зброю да стральбы. Здалёк, нешта дзіка захрыпела, заравела. Мы абодва замерлі. Услухоўваліся і чагосьці чакалі. А джунглі то застывалі ў маўчанні, то ажывалі ў гэтых гучных танах. Мне падалося, што пара ўжо ўстаць і навесці вінтоўку. Парадкам надакучыла баяцца, пара бы ўжо выпусціць пару куль ад злосці.

      І я ўскочыў, прыцэліўся. Наперадзе, у раслінах мільгала нейкая цёмная істота. Холад прабег