Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris. Андрэй Адамовіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Андрэй Адамовіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Зарубежные детективы
Год издания: 2019
isbn: 978-985-7210-30-5
Скачать книгу
проста ў Смургонях лекаваць раны, дзе і ўзяў шлюб з маёй гераічнай бабкай Адэляй Якаўлеўнай. Сэр сам бачыць, што ў чарзе на брытанскі пасад я трыста сорак чацверты і ніяк не магу без брытанскага пашпарта. І слязу пускае, маўляў, такая туга па гістарычнай радзіме мяне прабірае, што не магу выконваць прамыя свае абавязкі токара на рамонтнай базе.

      А індуса гэтага хоць тыгру скармі, але толькі дай паглядзець, як сахіб плача. Плясь пячаткай па паперцы. Выдае токару-старшыні пашпарт з ільвамі, а той яму руку цалуе. Індуса ажно прабірае да самага лба яго мамы з чырвонай кропачкай, якая аж з Джамалунгмы назірае, як яе сыночку белыя людзі рукі цалуюць. Аддыхаецца індус і кажа: «Давайце, завадзіце трыста сорак пятага прэтэндэнта на пасад Яе Вялікасці, так я іх палюбляю, такія яны ўжо акторы, хоць ты іх на “Беларусьфільм”, хоць у Інстытут журналістыкі, хоць у тэатр імя Янкі Купалы – трупай загадваць».

      Але нарэшце дабраліся мы да таго самага аднаго-адзінага чалавека на Беларусі, які не мае ані карткі паляка, ані габрэйскага, ані ангельскага пашпарта. «Дык гэта Лукашэнка!» – напэўна, ужо вы падскокваеце на месцы, радыя сваёй здагадцы. Не, зноў вы як пальцам гаўна памацалі. Так, я палюбляю вас падманваць, мне гэта – як таму консулу, калі белыя плачуць. Не, той адзіны і непаўторны – гэта Цімур Хоміч.

      «Стой, стой! – закрычыце вы. – Але ж Хоміч у Варшаве, як жа ён у яе трапіў?» Такія вы ўжо дзе хуткія, прыйдзе час, даведаецеся як.

      А нашы героі мусілі сабрацца наступнага дня ў Пшэмака і Касі, але, той казаў, пацеха, як на Святога Вайцеха, а на такую пацеху грэх было не завітаць да Андрэя Куцілы – рэжысёра-дакументаліста, які не ведаў абсалютна нічога пра планы шаноўнай грамады сабрацца ў ягонай кватэры.

      Госці пачалі прыходзіць а пятай. Першым у дзверы Андрэя пазваніў капітан Капейкін, які не меў звычкі спазняцца на службовыя сустрэчы. Чорны доўга думаў, які б падарунак захапіць з сабой да рэжысёра і не прыдумаў нічога лепшага, як раздрукаваць свой фотаздымак у параднай форме з аксельбантамі і медалём «Выдатнік КДБ» у фармаце паўтара на два метры. Яму прыйшлося аддаць за гэтую працу ці не траціну месячнага забеспячэння. Праз гэта агент не браў таксоўку, але пайшоў да рэжысёра пешкі (добра, што той жыў пры пляцы Збавіцеля і дарога заняла ўсяго чатыры гадзіны – дый тое праз адчувальны вецер, які ператвараў партрэт у крыло планёра).

      Дзверы капітану адчыніла пакаёўка, Капейкіна яна не ведала, але прапусціла яго ў кватэру, бо да гаспадара часцяком прыходзілі дзіўныя людзі, з якімі ён абмяркоўваў то творчасць ранняга Альмадовара, то прыёмы мантажа ў серыі фільмаў «Ёлкі». Самога рэжысёра пакуль не было.

      Капейкін паставіў партрэт да сцяны і сеў пры стале, застаўленым бутэлькамі з-пад віна. Хутка прыйшлі Віталь Рыжкоў з Андрэем Адамовічам, яны не сталі чакаць гаспадара, а пачалі піць і размаўляць пра нешта сваё. Капейкіна сябры нібыта не заўважалі. Дапіўшы гаспадарскае віно, паэты ўзяліся за прынесенае з сабой. Калі некалькі бутэлек зніклі ў іх глотках, Андрэй пайшоў корпацца