…І прыдбаў гэты дом. Мікола Адам. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Мікола Адам
Издательство: Четыре четверти
Серия: Жаночыя лёсы
Жанр произведения: Историческая литература
Год издания: 2020
isbn: 978-985-581-340-9
Скачать книгу
бацька, пазіраючы проста ў вочы дзяўчыны.

      Хоць было яшчэ досыць светла, ён ніяк не мог разгледзець колер Раіных вачэй.

      – Што цябе непакоіць? – праглынула крыўду дзяўчына, палічыўшы, мабыць, што заслужыла падобныя словы.

      – Твае вочы, – вымавіў бацька.

      – Што? – не зразумела яна.

      – Якога колеру твае вочы? – патлумачыў ён.

      – Ты піў? – адчула пах алкаголю дзяўчына, і ёй стала непрыемна.

      – Канечне, піў! – гучна прамовіў бацька. – А ты думала, што я хвіліны лічыў у чаканні сустрэчы з табой?..

      – Хацелася б, – ледзь чутна прашаптала Рая.

      – Нічога сабе заявачкі! – адпусціў яе твар бацька і зрабіў крок назад, палез па цыгарэты.

      – Я рызыкавала, ідучы да цябе, – у адчаі Рая заламіла рукі.

      – А на што ты спадзявалася? – закурыў бацька. – Ты здрадзіла мне! Ты! Не я табе! Выйшла замуж ды яшчэ дзіця нарадзіла!..

      – У мяне не было выбару, – ціха прамовіла дзяўчына. – Я была вымушана, – дадала, абняўшы сябе за плечы.

      – Угу, – сплюнуў бацька. – Дык якога колеру твае вочы? – дапытваўся.

      – Ты сур’ёзна? – ледзь не плакала Рая ад роспачы.

      – Як ніколі. – Навязлівая бацькава ідэя разрасталася, пагражаючы хуткім заканчэннем усяму, што паміж ім і Раяй было і магло быць.

      – Зялёныя, – стомлена сказала яна.

      – Вядзьмарскія, – удакладніў бацька. – Я думаў ты мой рай, Рая, а ты твань, – жорстка, без жалю дадаў, – багна.

      – Ды як ты можаш! – абурана, але неяк асуджана і вінавата пралепятала дзяўчына, павярнулася да яго спінай, села на вялікі камень каля самай вады, заплакала. Плечы яе затрэсліся.

      Бацька дакурыў, адшпурнуў недакурак пстрычкай у ваду, прысеў на кукішкі спінай да яе спіны, абхапіў галаву рукамі. Ён не ведаў, што рабіць і што будзе з імі далей. Разумеў, што пакрыўдзіў Раю і што неабходна, каб яна даравала. Адчуваў, што тое, што паміж імі адбывалася, няправільна. Ён намагаўся яе забыць – не выйшла.

      Бацька падняўся з кукішак, падняў на ногі за плечы Раю, абняў яе і пацалаваў.

      – Калі хочаш, я зараз жа ўцяку ад Зімоўскага да цябе, – абпаліла яго шчаку шэптам дзяўчына.

      Ён не адказаў. Туліў да сябе, цалаваў яе шыю ў залатых мяккіх завітках.

      Адмыслова бацька не шукаў з Раяй сустрэч, не прызначаў спатканняў, хутчэй пазбягаў. Яна сама прыходзіла да яго. Начамі. Стукалася ў акно пакоя, дзе той спаў, дакладней, драпала пазногцямі шкло, каб не пабудзіць бацькоў і малодшую сястру-школьніцу. Вокны хаты былі размешчаны блізка ад зямлі. Каб трапіць з вуліцы ў памяшканне (пры ўмове, што вокны будуць адчынены), патрабавалася адно высока падняць нагу і перакрочыць праз падаконнік. Пакой, які займаў бацька, выходзіў вокнамі ў сад і глядзеў на дарогу праз штакетнік плота, іншыя два пакоі і кухня пазіралі на двор. Сабакі, які б забрахаў, дзед Іван з бабай Марусяй ніколі не трымалі. Баба Маруся на дух не выносіла так званых хатніх жывёлін, асабліва сабак і кошак. Такім чынам Рая нікога не непакоіла, прыходзячы