Под Рождественским небом. Сборник поэзии и прозы. Александр Николаевич Казеко. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Александр Николаевич Казеко
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения: Поэзия
Год издания: 0
isbn: 9785449817648
Скачать книгу
прожить

      И горечь обид, и безликость потерь,

      И счастье любимой любить!

      Я счастлива тем, что могу различать

      Весь мир в многоличье его.

      И с птицами петь, и с туманом молчать,

      И впитывать мудрость всего…

      Я благодарю, о, Всевышний Творец!

      За шанс эту чашу испить!

      За то, что позволено здесь и сейчас

      Мне быть.

      Алена Казловіч-Усцілоўская

      ***

      Кліча кожнага Хрыстос

      Святкаваць

      Раство святое.

      Цераз сэрца —

      Да нябёс.

      З бруднага —

      У залатое.

      Зазірні ў глыб душы,

      З Хрыстом разам

      Нарадзіся.

      Чуеш —

      Недзе ў цішы

      Дзве мелодыі

      Спляліся.

      Сталі гучнаю —

      Адной,

      Сталі моцным —

      Непадзельным.

      Стань мелодыяй такой —

      Стань мацнейшым!

      Стань сумленным!

      Цераз сэрца —

      Да нябёс.

      З бруднага —

      У залатое.

      Кліча кожнага Хрыстос

      Святкаваць

      Раство святое.

      Мария Стельмах

      КАЛЯДНЫ ВЕЧАР

      Дзень скончыўся. Цемра паўсюль наступае,

      Мацнее мароз, снег рыпіць пад нагамі.

      І першая зорка ў небе над намі

      Узыходзіць, ласкава зямлю асвятляе.

      Іскрыцца вакол усё каштоўным каменнем,

      І шэрань на дрэвах святлом яркім ззяе —

      Шчаслівы, ураджайны нам год прадвяшчае

      На жыта, авёс і другое насенне.

      Натоўпы людзей, адзінокі прахожы

      Спяшаюцца побач з сям’ёй апынуцца.

      Адклаўшы ўсе справы, хутчэй акунуцца

      У свята, калі нарадзіўся Сын Божы.

      Адзін аднаму ўсе ўсміхаюцца шчыра:

      Хрыстос нарадзіўся! Хрыстос нарадзіўся!

      Той радасны вокліч у свет пакаціўся,

      І сэрцы людзей напаўняліся мірам.

      Каляднай вячэрай нас стол сустракае,

      Сянцо разаслана пад чыстым абрусам.

      У цэнтры стала, ці не знаць беларусам,

      Куцця, як галоўная, месца займае.

      Малітва прачытана, свечка на куце.

      Спачатку за стол гаспадар сам сядае

      І першую лыжку куцці пакідае

      «Дзядам», іх, на жаль, нам ужо не вярнуць.

      На месца за стол потым кожны садзіўся.

      Усіх страў дванаццаць стаіць на абрусе,

      Ад кожнай патроху пакаштаваць мусіш.

      Раство наступіла! Хрыстос нарадзіўся!

      Наталля Цвірко

      СВЯТАЯ НОЧ

      Ноч рассыпае шчодра зоры

      На цёмным неба палатне.

      Свае карункі і ўзоры

      Мароз малюе на акне.

      Заціхлі ў шэрані ўсе дрэвы,

      Іх сонны вецер не кране.

      Святая ноч! І зноў ты верыш,

      Што шчасце дом не абміне.

      І снег паволі лёгкі, чысты

      Схавае крыўды і тугу.

      Я гэтай ночы ўрачыстай

      Святло ў сэрцы