Бацька быў абавязаны ўтрымліваць незаконнанароджанае дзіця і яго маці, але гэтае ўтрыманне разглядалася не як аліменты, а як кампенсацыя шкоды. Адпаведна да 1902 г. патрабаванні аб іх утрыманні разглядаліся не грамадзянскім, а крымінальным судом. Усынаўленне дазвалялася ўсім саслоўям акрамя дваран, якія маглі гэта рабіць толькі ў дачыненні да сваякоў. Згодна з Крымінальным улажэннем 1903 г. існавала адказнасць за аборт і для лекара і для маці ў выглядзе турэмнага зняволення да 6 і 3 гадоў адпаведна.
Працэдура разводу ў імператарскай Расіі была вельмі складанай. Шлюбаразводны працэс ажыццяўляўся судамі духоўных кансісторый. Развод па ўзаемнай згодзе наўпрост забараняўся 46-м артыкулам Законаў грамадзянскіх. Нагодамі для разводу з’яўляліся: пералюб мужа ці жонкі, знаходжанне ў двух шлюбах, няздольнасць да шлюбнага сужыцця, адсутнасць мужа звыш 5 гадоў, замах на жыццё сужэнца, прыняцце манаства, ссылка ў катаржныя работы з пазбаўленнем усіх правоў. Пералюб з’яўляўся адначасова крымінальным злачынствам і мог разглядацца таксама крымінальным судом па скарзе другога сужэнца. Суд меў права пакараць вінаватага турэмным зняволеннем тэрмінам ад трох да васьмі месяцаў, а яго саўдзельніка – тэрмінам ад двух да чатырох месяцаў, калі ён быў нежанаты, і тэрмінам ад чатырох да васьмі месяцаў, калі ён знаходзіўся ў шлюбе. Вінаватаму ў блудзе сужэнцу пасля разводу дазвалялася ўступіць у новы шлюб толькі пасля царкоўнага пакаяння. Напрыклад, у 1809 г. мінская духоўная кансісторыя дала згоду на развод настаўніка філасофіі мінскай семінарыі П. Занчэўскага з жонкай Аленай і наклала на апошнюю як на «публічную блудніцу» епітымію ў выглядзе 7-гадовага пакаяння ў слуцкім жаночым манастыры. Шлюбаразводныя справы магнатэрыі вырашаліся на найвышэйшым узроўні. Так, імператар Аляксандр І у 1816 г. асабіста займаўся шлюбам удавы князя Д. Радзівіла Т. Мараўскай і князя А. І. Чарнышова, а праз тры гады іх разводам[5].
Расійскае шлюбнае заканадаўства, як свецкае, так і кананічнае, заўсёды будавалася на аснове рэлігійных правілаў. Таму асобы розных веравызнанняў траплялі пад дзеянне розных законаў у залежнасці ад прадпісанняў сваёй рэлігіі. Шлюб паміж каталікамі быў непарыўны, дазваляліся толькі сепарацыі – судовае разлучэнне сужэнцаў. Уступіць у новы шлюб сужэнцы, якія