Ай, ды ўсіх і не пералічыш. Людзей у ПАЗ было ўжо напіхана столькі, што было чуваць, як хрумсьцяць нечыя костачкі, нехта дзіка крычаў, той-сёй зь дзетак яшчэ вішчаў, але большасьць, зачаўленая з усіх бакоў дзядзькамі ды цёткамі, ужо нават і не дапінала ні да воднага ўздышку. Твары, перакрыўленыя, раскірплюханыя твары былі прыціснутыя да вокнаў, і вочы шмат у каго вылузваліся проста прэч…
Кіроўца ахрып ад крыку, ягоная лаянка рабілася ўсё болей жорсткаю, у набіты бітма аўтобус ён запіхваў арыштантаў плячом, усё часцьей падштурхоўваючы каленам, усім целам навальваючыся на дзьверцы…
А між тым, паволі цямнела…
Вялізны горад наперадзе паказаўся зусім нечакана.
Адзіная ацалелая фара аўтобусу кінжалам прарэзала навакольле. Высачэзныя гмахі вырасталі зь цемры, нібыта начныя, шэрыя прывіды. І тут кіроўца, нешта заўважыўшы, задаволена пацягнуўся ў бардачок ды, крыху там памацаўшы, дастаў новы, нераспакаваны пачак кукурузных палачак. Не адрываючы вачэй ад таго, што прасьціралася перад ім наперадзе ды па бакох, ён пачаў разрываць пачак, прыціскаючы яго адною рукою да рулявога кола.
Ля кожнага дому, ля кожнага пад'езду, у кожным двары стаялі людзі. Людзі стаялі паўсюль, куды толькі магло дастаць вока. Начны ветрык зьлёгку калыхаў іхнія белыя строі. Усе маўчалі. І кожны зь іх у маўчаньні чакаў… свае чаргі… каб ехаць і ехаць… ехаць і ехаць… ехаць і ехаць… скрозь цёмную ноч… у аўтобусе колеру бэз.
Цьвікі былі добрыя
– Ну што, вісіць?
Лявон Печань разьдзер некалькі сьвежых струпакоў, адчуваючы невыноснае задавальненьне. Па звычцы аблізаў пальцы. Гной быў кіславаты на смак.
– Вісіць, свалата! (Паўза.) Кур-рвіску яго антыблядзкую маць! – Дрона Качалку аж перасмыкнула ад уласнае лаянкі. – Ужо ж трэйці дзень вісіць! І хоць бы гнілым зубам