Мосцік над вечнасцю (зборнік). Сяргей Ваганаў. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Скачать книгу
рызыкуючы зламаць высачэзны абцас, намагалася ўручыць гандлярцы статысячную купюру, не дацягваючыся да працягнутай насустрач рукі. З-пад густога макіяжу на цалкам правінцыйнай фізіяноміі прабіваўся пасярод марознай зімы медна-чырвоны загар. У Егіпце, мусіць, пабывала. («В Египете» – натыкнуўся днямі ў некалі паважанай расійскай газеце.)

      Я не вытрымаў, разрагатаўся.

      Чорт мяне пацягнуў «узнікаць». Такой лаянкі ў свой адрас я не чуў за ўсё жыццё…

      Да вечара эпізод забыўся. І, магчыма, забыўся б назаўсёды, каб не «Панорама!.. На Первом!»… Зразумела, можна было б і не глядзець, колькасць і якасць адборнай прапаганды добра вядомыя загадзя. Але набліжаліся 90-я ўгодкі БНР, вакол гэтай падзеі і таго, як яе адзначаць, разгарнуліся спрэчкі. І тут «солидные люди», якіх сабрала за «круглым сталом» «солидная газета», нечакана нарадзілі «сенсацыю»: дазволілі нарэшце БНР прысутнічаць у беларускай гісторыі, ды яшчэ ў якасці папярэдніцы незабыўнай БССР! Цікава стала, як абвесціць пра ўсё гэта «телевидение твоей страны»…

      Абвясціла. Па звыклай завядзёнцы пайшло на вуліцу паслухаць так званы «глас народа». І, як заўсёды, пачула тое, што хацела: «народ» пра БНР нічога не ведае і – вось яно! – ведаць не жадае! Якое ж тут свята?! Які юбілей?! Якія шэсці з нацыянальнымі сцягамі?!

      Замест таго, каб засмуціцца правалам у нашай гістарычнай памяці, так і перла з экрана пачуццё глыбокага задавальнення. Прасцей сароміць «тупых янкі», якія не ведаюць, што Александрыя знаходзіцца не ў Егіпце, а недзе пад Шкловам, чымсьці самім адчуваць сорам ад страты гістарычнай арыентацыі.

      І што ж адбылося пасля таго выяўлення «народнай думкі»? Нагадаю: святочнае шэсце было жорстка разагнана. Пры абыякавасці і нават падтрымцы «народа». «А чаго лезуць?!», – рашуча рэзала рукой паветра суседка, вечная скаржніца на малую пенсію і хапуг з ЖЭСа, наглядзеўшыся рэпартажаў ды апытанняў БТ…

      У савецкія гады падпоркай рэпрэсіўнаму механізму з’яўляўся ваяўнічы атэізм.

      Сёння ваяўнічае невуцтва – адна з самых угноеных ідэалагічных дзялянак рэжыму.

      Справа нават не ў «вершах Быкава» ці ў «Скарыне, што жыў у Пецярбургу»…

      Справа ў тым, што дзяржава, калі яна насамрэч незалежная, павінна самастойна, без ліслівай аглядкі на былую імперыю, вызначаць падзеі і асобы, якія крок за крокам – праз турмы і шыбеніцы, праз узлёты духа і страты надзей, праз «сонца ў аконца» і «стрэльбу, хлопчыкі, бяры», праз Гулаг і «кожнага трэцяга»… – да яе, гэтай незалежнасці, прывялі.

      У грамадстве могуць быць розныя думкі наконт гістарычных падзей і асоб. Гэта цалкам натуральна, калі яны, гэтыя думкі, грунтуюцца на фактах, і не прыцягваюцца за вушы дзеля апраўдання палітыкі сучаснай улады.

      У дзяржавы ж, якая насамрэч незалежная, такой раскошы – мець розныя думкі ці не мець аніводнай – няма. У незалежнай дзяржавы павінна быць адно стаўленне да вызначальных гістарычных падзей і асоб, якія гэтыя падзеі здзяйснялі – як да агульнанацыянальных, у тым ліку юбілеяў і святаў.

      Сёння такой дзяржавы ў нас няма.

      Пакуль