Мосцік над вечнасцю (зборнік). Сяргей Ваганаў. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Скачать книгу
па мільёнах загубленых жыццяў.

      І не пытайся, па кім яшчэ маўчыць звон.

      Ён маўчыць па табе.

      Плюс-мінус Беларусь

      …Нас было двое ля барнай стойкі ў чаканні кавы – я і малады, каротка падстрыжаны, усмешлівы хлопец у стракатай спартовай куртцы, які нецярпліва пакручваў на пальцы бірульку з ключом да аўто. Нешта здарылася з кававаркай, праз яе пыханне і шыпенне пары даносілася з тэлевізара навіна аб стварэнні ў Беларусі расійскай авіябазы. «Вось паглядзіце, яшчэ і ракеты вярнуць!», – з нейкім заўзятым выклікам раптам усклікнуў хлопец. «Што ж тут радавацца? – не ўстрымаўся я. – Вы хочаце, каб краіна зноў стала мішэнню?» – «А што, плакаць? Трэба будзе – паваюем!» – і хлопец напружана сціснуў бірульку…

      З усяго, што было напісана і нагаворана пра расійскую авіябазу – ад акупацыі да скрупулёзных падлікаў разнастайных выгод – гэты нязначны эпізод чамусьці вяртаўся да мяне зноў і зноў. Зноў і зноў я пытаўся ў самога сябе: чаму ў краіне, што стагоддзямі ўздоўж і ўпоперак прасавалася крывавымі нашэсцямі, так лёгка стала вымаўляцца слова «вайна»?! Не толькі ж таму, што галоўнакамандуючы шчыра верыць у гатоўнасць беларусаў «легчы пад танкі», дзеля чаго яму так не хапае двух дзясяткаў расійскіх знішчальнікаў…

      Тут нешта яшчэ.

      Успомнілася вёсачка Бармуты, што прытулілася да старадаўняга шляху на Брэст, цётка Зося, яе сумныя вочы, пасма валасоў з-пад старой хусткі, зморшчаныя кулачкі, прыціснутыя да грудзей, і раптоўны ўскрык: «Дзетачкі вы мае даражэнькія, я б усіх вас ад вайны засланіла…»

      У Бармуты я паехаў у сярэдзіне 80-х гадоў мінулага стагоддзя, калі пачуў, што жывуць там адны ўдовы загінулых падчас вайны – хто на чужыне, хто на радзіме… «18 кулек у яго папала, 18 дзірачак, – лямантавала цётка Зося. – І галава ўся пабіта. Як вязла на могілкі, усё тыя дзірачкі лічыла… І зараз, як вочы сплюшчу, чую: ідзе мой Алёшачка, снедаць просіць. Паліцаі ж нават даснедаць яму не далі… А ён мне: не хвалюйся, Зося, вярнуся – даснедаю…»

      Дваццаць гадоў таму, калі Станіслаў Шушкевіч адмаўляўся падпісваць дамову аб далучэнні да АДКБ і пагражаў рэферэндумам, яшчэ было ў каго пытацца аб нейтралітэце. Бо жыла памяць.

      Не тая памяць, што бразгае зброяй, а тая, што намагалася засланіць жывых чаканнем забітых вайной. Каб даць ім даснедаць…

      Рэферэндум не здзейсніўся, кампрамісны, так бы мовіць, запіс у Канстытуцыі пра імкненне да нейтралітэту ператварыўся ў пустую паперку, а здраджаная памяць згінула разам з удовамі вайны, саступіўшы месца падлікам.

      І ў каго зараз пытацца пра нейтралітэт – сапраўдную, на ўсе часы, заслону ад вайны?

      Нейтралітэт як магчымасць сапраўды незалежнага існавання, засвойвання новай гістарычнай практыкі самастойнага будавання жыцця.

      Не, лепш уцягнуцца ў згаданыя падлікі выгод. Дзіўна, але нават незалежная газета пытаецца ў сваіх чытачоў: ці патрэбна Беларусі расійская авіябаза? Неяк не ўкладваецца ў галаве, што сама пастаноўка такога пытання азначае магчымасць станоўчага адказу там, дзе і пытання быць не павінна…

      Чаму