Коннік без галавы. Майн Рыд. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Майн Рыд
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Литература 19 века
Год издания: 1865
isbn: 978-985-01-0153-2
Скачать книгу
дзеля знішчэння рабства! Спроба разбурыць гэту старажытную пабудову – дастойны краевугольны камень рыцарскай нацыі – толькі філантрапічны дур, залішняя ўражлівасць. Вы, фанатыкі, што змагаецеся за знішчэнне рабства! Чаму вы паўстаяце супраць яго? Хіба вы не ведаеце, што адны павінны пакутаваць, павінны працаваць і галадаць, каб другія цешыліся раскошай і лянотай? Хіба вы не ведаеце, што адны павінны быць рабамі, каб другія былі свабоднымі?»

      Гэтыя гаварэнні, якія нясуць пакуты мільёнам, у апошні час чуюцца занадта часта. Гора чалавеку, які прамаўляе іх, і нацыі, якая іх слухае!

* * *

      Добры настрой плантатара, здавалася, падзялялі ўсе яго спадарожнікі, за выключэннем Калхаўна. Ён адбіваўся на тварах нявольнікаў, якія лічылі Пойндэкстэра крыніцай свайго шчасця ці няшчасця – усёмагутным, амаль як Бог.

      Явы любілі яго менш, чым Бога, але баяліся больш, хаця яго нельга было назваць дрэнным гаспадаром – у параўнанні з іншымі рабаўладальнікамі. Ён не знаходзіў асаблівай асалоды ў здзеках над сваімі рабамі і быў задаволены, калі бачыў, што яны накормленыя і апранутыя, што скура іх блішчыць ад тлушчу. Бо па гэтых прыметах меркавалі пра дабрабыт яго самога – іх гаспадара. Ён часам вучыў іх плёткай, запэўніваючы, што гэта аказвае на іх дабратворнае ўздзеянне, аднак на скуры яго нявольнікаў не было ніводнага рубца ад жорсткіх катаванняў, а гэтым мог пахваліцца далёка не ўсякі рабаўладальнік штата Місісіпі.

      Ці варта дзівіцца, што ў прысутнасці такога прыкладнага гаспадара ўсе былі ў добрым гуморы і нават нявольнікі, заразіўшыся агульнай радасцю, пачалі весела балбатаць!

      Аднак лагодны настрой цягнуўся нядоўга. Ён быў перарваны не па віне тых, хто яго падзяляў: прычынай былі абставіны, якія ад іх не залежалі.

      Як і прадказаў незнаёмец, сонца схавалася раней, чым паказаўся кіпарыс.

      Але гэта не павінна было выклікаць занепакоенасць: след ласо быў добра бачны, і арыентавацца па сонцу не было неабходнасці. Аднак хмары, што зацягнулі неба, прыгнятальна паўплывалі на падарожнікаў.

      – Можна падумаць, што ўжо змяркаецца, – скаваў плантатар, – а між тым усяго толькі тры гадзіны. Наша шчасце, што гэты малады чалавек дапамог вам. Калі б не ён, мы да захаду праблукалі б па гэтай выпаленай прэрыі. Бадай што, давялося б заначаваць прама на попеле…

      – Ну і чорная была б пасцель! – жартаўліва адгукнуўся Генры, каб надаць размове больш вясёлы характар. – Ух і страшныя я бачыў бы сны, калі б давялося так спаць!

      – I я таксама, – дадала сястра, выглядаючы з-за фіранак і ўглядаючыся ў далячынь. – Я ўпэўнена, што мне прысніліся б Плутон і Празерпіна ў пекле.

      – Хі-хі-хі! – засмяяўся чорны фурман, які лічыўся ў кнігах плантацыі як Плутон Пойндэкстэр. – Mіca Луі ўбачыць мяне ў сне на гэтай чорнай прэрыі! Вось дзіўна дык дзіўна! Хі-хі-хі!

      – Занадта рана вы пачалі весяліцца, – пачуўся змрочны голас капітана, які пад’ехаў у час гэтай размовы. – Глядзіце, як бы вам і на самай справе не давялося начаваць у гэтай чорнай прэрыі! Будзе добра, калі не здарыцца