Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Серж Мінскевіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Калекцыя беларускай фантастыкі
Жанр произведения: Героическая фантастика
Год издания: 2011
isbn: 978-985-6906-56-8
Скачать книгу
Скарузлыя бародаўкі ляпіліся адна на адну ў яе на твары. Бародаўкі былі незвычайна вялікія і выглядалі, як асобныя бульдожыя абліччы, што таксама глядзелі на мяне і пагардна ўсьміхаліся.

      Я страпянуўся ад порцыі адрэналіну, – напоўненая ім міні-бомбачка разарвалася ў сэрцы.

      Я чуў бомшчак свайго сэрца, але стаяў, глядзеў, дзівіўся.

      (Ён, яна, яно) спазірала на мяне і трымала, як сякеру, доўгую стрэльбу з шырокай руляй…

      Сьцены калідора былі акаваныя стальлю. Там-сям на іх выступалі вялікія заклёпкі, і самае жахлівае, чаго я спачатку не зразумеў, – на ўзроўні майго калена проста са сьценаў з круглых дзірак тырчалі ссохлыя рукі з карычневымі сьціснутымі ў кулак ці распрастанымі пальцамі, пазногці якіх даўно ніхто не абразаў. Некаторыя пазногці былі настолькі доўгія што, здавалася, тонкімі клінкамі праколвалі паветра, а іншыя завіваліся ў сьпіралі, падобныя да навечна заведзеных гадзіньнікавых спружын.

      Перада мной была жудасная прасада нерухомых, зморшчаных, гострых галінаў. Мёртвыя рукі быццам прасілі ці імкнуліся зачапіць, затрымаць, спыніць таго, хто наважыўся ісьці паўзь іх. Яны тырчэлі з вузкіх камораў, спэцыяльна зробленых такім чынам, каб людзі, што ў іх знаходзіліся, не маглі ўстаць, а толькі паўляжалі. Адмысловае прыніжэньне вязьняў – каб ежу, як вышэйшую ласку, прымалі з рук наглядчыкаў, поўзаючы, караскаючыся, гледзячы ў вышыню з падлогі.

      Але, відаць, ежы ім даўно ніхто ўжо не даваў…

      Трэба ісьці!

      Мае лыткі пачырванелі ад драпінаў і ўколаў – было немагчыма не дакрануцца да кіпцяў мёртвых рук: калідор быў занадта вузкі, нават, падалося, звужаўся.

      З кожным дотыкам ссохлых пальцаў жабалюдзіна падскоквала і выгіквала:

      – Мурло! Што, мурло?! Ну і мурло! Набубнявіў мурло!

      Калі я падышоў, яе вочы – перакуленыя чырвоныя піялы, што невыносна піявілі мяне, – першы раз мірганулі:

      – Новы, мурло? – жабалюдзіна-вартаўнік падскокнуў.

      – Каморы перапоўненыя, мурло! – апусьціўся.

      – Трэба, мурло, – падскокнуў.

      – Выканаць прысуд, мурло! – апусьціўся.

      Але больш ніякіх рухаў (ён, яна, яно) не рабіла, толькі ўверх – долу, уверх – долу. І дастаткова бяскрыўдна.

      Я ціхутка абышоў жабалюдзіну, пасьпеў заўважыць, як вялізная пунсовая зрэнка, пільнуючы мяне, закацілася пад лоб.

      Нэрвы ня вытрымалі, я пабег. Скура сьпіны, мэрам адна вялікая вушная перапонка, улоўлівала ўсе шоргаты, якія ствараліся за мной. Вартаўнік у такт маіх крокаў падскокваў з рознай амплітудай, здавалася, узьнімаўся і накіроўваў у мой бок рулю стрэльбы.

      Я зразумеў, што ён кепска бачыць, але добра чуе.

      – Стой, мурло!

      Я наляцеў на нехлямяжа замаскаваную, звараную з жалезных прутоў сьпіральную лесьвіцу.

      Хутчэй! Угору!

      – Мурло! Мурло!! Прысуд! Мурло!

      Шэра-зялёная невялічкая ракета пратрубіла над маёй галавой і ўваткнулася ў столь за два мэтры ад мяне. Я ўпаў на жалезныя прыступкі. Але ракета пакуль ня думала разрывацца – яна думала зваліцца! Трохі павісеўшы, хіснулася