Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір Караткевіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Уладзімір Караткевіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Збор твораў
Жанр произведения: Литература 20 века
Год издания: 1962
isbn: 978-985-02-1550-5
Скачать книгу
Андрэй.

      – Ірына Горава. Вось гэта жанчына, вось гэта чалавек! Грынкевіч раптам утаропіў вочы кудысьці ў кут, задумаўся:

      – Чакай, чакай… Горава… Аднекуль я памятаю гэта імя…

      – Даўно памятаю і – не ведаю. Мо ад маці? Што яна, старая?

      – Што ты, наадварот. У тваіх гадах, можа, на год ці два старэйшая. А выглядае такім дзяўчом.

      – Кажаш, не старая, – абыякава сказаў Андрэй, – тады я і не ведаю, дзе я мог пра яе чуць.

      – Схадзі на лекцыю, паглядзі. Можа, успомніш.

      – Ну не, – махнуў рукою Грынкевіч. – Мне сваё здароўе даражэй. Што я, не чуў гэтых занудаў?

      – А што ты пра іх ведаеш? – усхадзіўся Яніс.

      – А тое, – на твары Андрэя адразу з’явілася схаластычная міна. Тонам вельмі вучонага і трошкі грэблівага да аўдыторыі лектара ён вымавіў: – У апошняй сваёй навуковай працы in folio пад назвай «Уздзеянне рускага флоту на рост грыбоў» я ўжо распавядала вам, шаноўныя слухачы, аб прынсіпах пабудовы твора… Дык вось, мікеланджэлаўскі «Давід» ёсць кангламерат прагрэсіўнага і рэгрэсіўнага ў творчасці аўтара… Адным плячом ён падаўся назад, бы прыкуты да традыцый італьянскага кватрачэнта, а другім пагражае праклятаму мінуламу ў асобе Галіяфа… Мастакі ж таго часу вызначаюцца незвычайнай тонкасцю лісіроўкі, гжэчнасцю і, я б сказала, мілагучнасцю ў кожным руху, гарманічнай гамай колераў… I ўсё гэта – «сфумата», «сфумата»… Што ж датычыцца беларускіх кампазітараў, то ў іх, якраз як у Глінкі, менавіта і не больш чым два вуха. Падабенства гэта ўзрастае яшчэ больш, бо іхнія оперы і песні таксама магчыма слухаць… Я скончыла.

      Яніс не вытрымаў і зарагатаў, трымаючыся за бакі.

      – Ну і свіння ж ты, Андрэй.

      – Гэта нiчога, – сказаў Андрэй, – нейкi недурны паляк сказаў год трыста таму, што чалавек – «не найгорша сьвiня».

      Лепей я замест таго, каб хадзiць на лекцыi, буду прыбаўляць па жменi ў скарбнiцу дыяментаў беларускага прыгожага пiсьменства.

      Яніс раптам пасур’ёзнеў.

      – I ўсё ж ты схадзі. Вось заўтра якраз… У дванаццаць гадзін.

      – Добра, – без асаблівага энтузіязму сказаў Андрэй, – давай схаджу разок.

      – Тады – марш спаць. Трэба адпачыць. I без таго дзве ночы амаль не спалі.

      Раздзел V

      Бронзавы Пушкін пасівеў.

      Мокры снег ляжаў на яго кучаравай галаве, на вянку жывых кветак ля п’едэстала, на галінах ліп. Ён быў вельмі чыстым, гэты апошні снег.

      Андрэю вельмі не хацелася ісці на лекцыю. Ён затрымаўся ля помніка, ляніва перайшоў вуліцу, доўга купляў папяросы ў ларку.

      Снег пырхаў паміж белымі дрэвамі бульвара, снег ператварыў у белыя карункі краты агароджы перад інстытутам.

      Курсы былі таксама тут. Андрэй неахвотна прамінуў браму і адразу ўбачыў, што насустрач яму рухаецца худая фігурка Марыі Крат.

      Яны былі ўдваіх у заснежанай алеі. Чырвонае, строга па таліі футра Марыі было абсыпана снегам. I зноў зусім чужымі здаліся Андрэю халаднаватыя блакітныя вочы і светлыя, з залацінкай, валасы.

      – Дзень добры, – сказала яна, – ты, аднак, не спяшаешся. Ні на лекцыі, ні да мяне.

      – О