Анаталогія. Анатоль Івашчанка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Анатоль Івашчанка
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Зарубежная публицистика
Год издания: 2015
isbn: 978-985-7144-16-7
Скачать книгу
той дзень, зайшоўшы ў яго пакой, мы не адчулі знаёмага тонкага водару сандалу. Яго перабіваў рэзкі смурод. Маці дома не было, а пасярэдзіне пакоя стаяў пластмасавы таз, у чорных водах якога плавалі Сашавы брудныя скіслыя шкарпэткі, майкі ды майткі. Некалькі дзён таз стаяў у лазенцы – чамусьці ў Сашы ўсё не даходзілі да яго рукі – пасля чаго маці, пэўна, гэта надакучыла, і яна перанесла яго ў сынаву палову. У мэтах большае нагляднасці…

      Саша, нічога не сказаўшы, узяў таз і пайшоў у ванны пакой. А я застаўся ў «храме», сам-насам з яйкавымі сценамі, юнацкімі «абразамі» ды агідным пахам нявымытае бялізны – пахам волі.

      Гледачы

      Дэкан Свіфт наняў актораў, каб тыя неслі людзям яго думкі. Але наш губернатар выявіўся хітрэйшым – ён наняў гледачоў…

З кінафільма «Дом, які збудаваў Свіфт»

      У двары патыхала восеньскай цвіллю. Дрэвы стаялі амаль голыя, і, адпаведна, лісця пад імі было па шчыкалатку (каму – дрэвам? – Заўв. рэд.).

      У неасветленым двары, па выцвілым лісці каталі дзяўчо. У апошнім сказе процьма алегарычных недакладнасцей. Бо насамарэч дзяўчо білі. Моцна. Ёсць у братняй мове слова, якое б больш ёміста перадало сэнс. Нават не адно, але чорт з імі, словамі, і з ёй, мовай… Дый ці «дзяўчо»? Па ўзросце – так. Але толькі па ўзросце…

      Сяржук з жонкаю йшоў па парку. Там, як ні парадаксальна, была гэткая ж карціна, што і ў двары (у сэнсе, лісце). Яны вярталіся дахаты як людзі, для якіх не было, папросту не магло існаваць нічога па-за імі й тым, што ў іх. Гэтае апошняе дэ-факта знаходзілася (то бок рухалася, харчавалася, а калі каго цікавяць дэталі – выбудоўвала свой косны мозг) ва ўлонні, але, далібог, Сяржук таксама пачуваўся цяжарным.

      Прынамсі, жорсткі жончын таксікоз, відаць, часткова перадаўся й яму (як гэта часта здараецца з хворасцямі тых, каго любіш)…

      Яны зайшлі ў двор, і жонка вымавіла: «Божа…» – «Хадзем, хадзем», – з ненатуральнай бадзёрасцю сказаў Сяржук.

      Яны ўвайшлі ў пад’езд, падняліся на сямнаццаць прыступак – першы пралёт, дзе вакно – і жонка сказала: «Пачакай. Трэба. Вярнуцца». – «Так», – адказаў ён, але спярша, з хвіліну, яны глядзелі з акна на гэты мортал комбат.

      (Трэба сказаць, што некалькі жыхароў таксама назіралі за збіццём – з вокнаў, з гаўбцоў. Палілі, глядзелі…)

      Дзяўчо каталі па лісці, з кута ў кут, ад сценкі да сценкі гэтага абгароджанага ліпамі, клёнамі ды каштанамі двара-пакоя, і зразумець тое, якія вялікія адлегласці пераадольвала цела пасля чарговага ўдару, можна было па хрыплых і кожнага разу ўсё менш упэўненых воклічах ахвяры. Дэталяў у цемры разабраць было нельга. Толькі цені. Удар – храбусценне лісця (ці костак?) – вокліч…

      Сяржук з жонкай спусціліся й падышлі да бардзюра – мяжы, што раздзяляла пляцоўку ды асветленую едкімі пад’ездавымі ліхтарамі частку двара. Біў адзін, астатнія моўчкі стаялі. Той, які біў, часам каментаваў, за якую правіну наносіцца ўдар.

      Яны пазналі ахвяру. Найперш па голасе. Гэта была дзяўчынка-падлетак,