Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Вера. Надзея. Любоў
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2016
isbn: 978-985-02-1690-8
Скачать книгу
ж, для сукенкі такой давядзецца пахудзець, – уздыхнула Нэлька, гаротна зірнуўшы на вазачку з падвойнай порцыяй марозіва.

      – Ой, а што, ёсць для каго? – Ірчыны маленькія чорненькія вочкі загарэліся непадробнай цікаўнасцю.

      – Ё-о-о-сць! – паважліва прамовіла Нэля, загадкава ўсміхнуўшыся.

      – І хто ж ён? – тонам, у якім зноў загучалі іранічныя ноткі, запыталася Ірка.

      – Юрык Яневіч!

      – Яне-э-віч? – Ірчын твар зрабіўся сур’ёзны, іронія з яго знікла. – Дык ён жа… жыве ўжо… з дзяўчынай, у грамадзянскім шлюбе… І яны распісацца нібыта збіраліся…

      – Як… жыве… – пасля працяглай паўзы, ці то запытальна, ці то разгублена выціснула Нэлька.

      – Так, жыве з дзяўчынай. Я пэўна ведаю, яны паўсюль разам цяпер.

      Павісла нязносная, густая, цягучая ціша. Потым Нэлька ўсхліпнула, сарвалася з месца і паляцела ў бок прыбіральні. Я зірнула з дакорам на Ірку.

      – Ну адкуль я ведала, што ў іх з Яневічам нейкія там адносіны? Ён мне пра гэта не паведаміў! – Ірка з нявінным выглядам даядала сваё марозіва.

      Нэлька не з’яўлялася ўжо якую хвіліну. «Плача там, пэўна, – думала я. – Што ж рабіць, як яе супакоіць? І ці магчыма гэта ўвогуле?»

      Я пайшла ўслед за Нэлькай. Яна сядзела на кукішках, прыхінуўшыся спінай да сцяны прыбіральні, рыдала, закрыўшы твар рукамі. Я абняла яе, пачала гладзіць па галаве, па плячах:

      – Ну чаго ты, як маленькая… Ведаеш, колькі ў цябе яшчэ такіх Юрыкаў будзе! А ўяві, каб ён цябе цяжарную кінуў!

      – То я была б не адна-а-а! – не сунімалася Нэля.

      – А я табе паваражу зараз! Дай руку! – нечаканая здагадка мільганула ў маёй галаве.

      Нават калі і не будзе на яе далоні лініі шлюбу, я ўсё адно скажу, што шлюб ёй гарантаваны звыш. Яна хоць бы зараз супакоіцца, а потым забудзецца.

      На пухленькай Нэльчынай далоньцы лініі шлюбу не было. А шансы на замужжа, як мне бачылася, у яе мізэрныя: жыццё ў правінцыі, адкуль уся моладзь імкецца з’ехаць, праца ў жаночым калектыве, да таго ж яна нічым, акрамя кніг, не цікавілася, амаль нікуды не выбіралася. Але я зрабіла ўсё магчымае, каб пераканаць яе ў адваротным. І гэта мне ўдалося. Яна паверыла мне. Пакідаючы прыбіральню, Нэлька больш не хлюпала, толькі прыпухлыя пачырванелыя вочы выдавалі яе ўнутраны стан. Мы з дзяўчатамі развіталіся і разышліся кожная ў свой бок.

      Пасля таго здарэння мінуў год. Я тым часам сама збіралася замуж.

      Вяселле планавалася праз паўгода, калі мой жаніх мусіў скончыць сваю навучальную ўстанову. Адносіны нашы былі роўныя, цёплыя, даверлівыя, без нейкіх шалёных жарсцяў. Я не сумнявалася, што такім будзе і сямейнае жыццё. На маёй далоні красавалася доўгая, глыбокая лінія шлюбу.

      Праўда, Эдзіку, майму нарачонаму, не падабалася мая праца з яе частымі камандзіроўкамі, але я думала звольніцца адразу пасля вяселля. Эдзік пераехаў у маю двухпакаёўку, і гэта было для мяне дарункам лёсу. Адразу ж стала адчувацца, што ў хаце з’явіўся гаспадар: адрамантаваў усе паломкі, давёў да ладу ўсе недаробкі, замяніў старыя вокны на шклопакеты,