Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік). Сяргей Балахонаў. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Сяргей Балахонаў
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Галерэя «Б»
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2012
isbn: 978-985-562-033-5
Скачать книгу
беларускія аднарогі былі ужо практычна вынішчаныя. Апошняга ж замардавалі царскія жаўнеры ўлетку 1863 г. Пра гэта паведамляюць “Мемуары об усмирении поляков в Западном крае” Паўла Шырвіндта ды “Жменя ўспамінаў з 1863 г.” Марыі Цымэр. Трагедыя адбылася недалёка ад Баранавічаў у раёне вёсак Канькі і Федзюкі 25 чэрвеня (6 ліпеня).

      Расійскі афіцэр Шырвіндт прыгадваў: “Мы все имели возможность убедиться, что неподалёку действительно обитает некой дикой конь, коего местные русские селяне прозвали “аннорогом”. Описание оного животного совпадало с описанием лошади, на которой разъезжал возмутитель покоя в Западном крае Викентий Калиновский, разбрасывая подстрекательские листки на польском языке”. Расійцы згадалі даўнейшы спосаб палявання. “Мы собрали особую группу, которая обязывалась изыскать в окрестностях невинную девицу благородных кровей лет шестнадцати-осьмнадцати от роду, что вскоре, не без трудностей, было сделано”, – паведамляе Шырвіндт.

      Удзельніца паўстання Марыя Цымэр тыя пошукі апісала гэтак: “Маскоўскія карнікі шныпарылі па вёсках і вышуквалі цнатлівае паненкі. Не знаючы іхных намераў, усе адказвалі адмоўна. Тады яны сталі папросту хапаць і пакрываць няславаю ўсіх дзяўчын ад 12 да 20 гадоў. У такі шатанскі спосаб задаволілі свой інтарэс. Шукаючы адну, зганьбілі колькідзясят сумленных паненак”. Пад пагрозаю смерці была ўзятая сямнаццатка Віялета Трэмбачэўская і заведзеная ў мясціну, дзе бачылі аднарога. “Рукі, ногі панны Віялеты былі крэпка звязаны, – піша Цымэр. – Яна, сплаканая, сядзела пад векавым дубам і чакала на немавед што, бо так загадалі карнікі”. “Польчонка всё время хныкала и пыталась убежать. Однако наши благостные пожелания возымели должный эффект, и она преспокойно села под противною кривою литовскою сосной”, – адзначана у Шырвіндта. Салдаты стаіліся ў схове. Звер не змусіў сябе чакаць: “Раптоўна з лесу паказаўся аднарог. Прыгожы і зіхатлівы белы звер крочыў цвёрда і годна, хоць адчувалася, што ён гатовы скарыцца лёсу і Віялеце. Аднарог наблізіўся да паненкі і стаў перад ёю на калені. Тут яго маскоўчыкі і злавілі”. “Признаться, нам было немного стыдно, – у сваёй манеры цвердзіць царскі афіцэр, – худая сивая кляча с рогом во лбу появилась из перелеска, еле двигая ногами, а перед самой сосной споткнулась и упала наземь, едва не покалечив своим рогом польчонку”.

      У палоне аднарог пратрываў нядоўга, а паміраючы, гучна заспяваў чалавечым голасам. “Песня была на западнорусском диалекте и многие обстоятельства содержания оной оказались тяжкими к уразумению, но в общем кляча пела о двух типах музыки увеселительной и грустной, отдавая предпочтение последнему”, – пісаў Шырвіндт. Усе выдае на тое, што тая апошняя песня аднарога нам добра вядомая як “Мая дудка” Францішка Багушэвіча. Будучы паэт, паўстанец 1863-га, пераапрануты бязногім старцам, сачыў за перамяшчэннем расійскіх войскаў. Зацікаўлены рухам у лагеры Шырвіндта, ён папоўз туды і здолеў праціснуцца да самае загарадкі, у якой канаў на гнілой саломе апошні