Трыкутнік Караля. Яўген Аснарэўскі. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Яўген Аснарэўскі
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2018
isbn: 978-985-7165-68-1
Скачать книгу
давайце з’ездзім у гэтыя сядзібы і паглядзім, – прапанаваў Мечыслаў.

      Маладыя людзі расплаціліся і адправіліся ў сядзібу Станіславова. Невялікі палац з манаграмай караля, старыя дрэвы, рэшткі брамы і два флігелі. Перад галоўным фасадам вытанчанай рэзідэнцыі, у вестыбюлі якой сябры агледзелі дзве шыкоўныя старадаўнія печы ў стылі неаготыкі. Далей яны наведалі Панямунь. У гэтай сядзібе гісторыкі бачылі знявечаную прыбудовамі неагатычную капліцу, невялікi будынак, які паходзіў на дом Міцкевіча ў Наваградку, і сам палац караля, ад якога мала што засталося. Сябры таксама не адмовілі сабе ў задавальненні спусціцца ў велізарны яр, які раскінуўся побач з былой рэзідэнцыяй. Напрыканцы яны адправіліся за Нёман, у сядзібу Аўгустова. Каралеўскі палац у ёй не захаваўся, але на месцы была капліца, пабудаваная арыстакратамі, якiя валодалі сядзібай пасля караля. Гэтая невялікая капліца з купалам, уяўляла з сябе рэдкі тып пабудовы – схаваная ратонда. Яна была прамавугольнай звонку, а яе зала – круглай.

      Затым маладыя людзі зазбіралася дадому. Уладзімір павінен быў жыць у Мечыслава. А Віка адправілася ў дом, дзе жыла падчас рэдкіх прыездаў з вучобы, калі яна пакідала Вільню, ды вярталася да роднай Гародні.

      Халодны вечар надыходзіў у горадзе, і запаленыя агеньчыкі быццам бы праціналі кожнага, хто праходзіў міма іх наскрозь. Густое, сырое паветра поўзала пад адзеннем, напаўняючы сабою лёгкія людзей, якія спяшалiся дадому з працы, ды шчыкала ім вочы. Туман згусцеў і гуляў са святлом, малюючы тысячы светлавых снапоў, якія ахіналi вуліцы як павуцінне гіганцкага павука, які стаіўся, недзе на дахах гмахаў, поўных людскіх постацяў, што мільгалі ў яркіх, святлівых вокнах.

      Пару разоў, сярод туману, дзяўчыне здавалася, што за ёю ідзе нейкі чалавек і чамусцi ўспамінаўся прафесар Лiтвакас. Нарэшце, павольныя крокі Вiкi пачуў яе родны дом – вялікi чырвоная гмах, у элітным раёне.

      Віка была з добрай і нябеднай сям’і, не пазбаўленай цягі да прыгожага. Бацька яе быў мастаком і, мабыць, таму сама Віка выдатна малявала. З дзяцінства дзяўчынка цягнулася да ўсяго прыгожага і была напорыстая ў вучобе.

      Зайшоўшы дадому і распрануўшыся, дзяўчына адправілася ў душ. Праз паўгадзіны, ахінуўшы сваю вытанчаную фігурку ў белы пухнаты халат, яна зайшла ў спальню, дзе стаяў яе вялікi зручны ложак. Побач ляжала кніга Эдгара По, раскрытая на вершы «Сон у сне». Яна бачыла, што ўсё вакол як быццам расплывалася. Звычайна да яе не прыходзілі сны, але на гэты раз, як толькі яна закрыла вочы, яе свядомасць правалілася ў мутны вір…

      Глава 4. Сон Вікі

      Вялікая авальная зала была слаба асветлена свечкамі, патрэскваўчымi ў пазалочаных падсвечніках. У прыгожым разьбяным крэсле, паклаўшы ногі ў ботах на аксамітную падушку з кутаскамi, сядзеў чалавек, які здаваўся пагружаным у глыбокі роздум. Серабрыстыя пасмы на яго галаве рабілі яго падобным на сівога старога, якi успамінае дзянькі бесклапотнай маладосці. Шаўковыя адзення і ордэн у выглядзе зоркі, на грудзях, паблісквалі ў паўзмроку. Ён церабіў пальцамі карункаваю хустку.