Трыкутнік Караля. Яўген Аснарэўскі. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Яўген Аснарэўскі
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2018
isbn: 978-985-7165-68-1
Скачать книгу
ласка, – ветліва адказаў нейкі тып, якi, мяркуючы па больш ахайнай фізіяноміі і апранутай белай касцы, з’яўляўся брыгадзірам.

      – Нам зямлі не шкада, – уставіў «Вітаўт», выклікаўшы ў працоўных крывыя ўсмешкі.

      Мечыслаў апусціўся на кукішкі і пачаў разглядаць кучы зямлі перад яго тварам. Адзін з тых працоўных, якiя ўвесь час капалі, між тым вылез з траншэі, падышоў да брыгадзіра і папрасіў запаліць. Тыя працоўныя, якiя засталіся адпачываць, вярнуліся да абмеркавання нейкага фільма, нядаўна паказанага па тэлевізары. Адзін з іх уважліва паглядзеў на значок з гербам Пагоня, на грудзях гісторыка.

      Мечыслаў тым часам капаўся ў зямлі. Цікавасць да раскопак у самым цэнтры горада заўсёды была максімальнай. Адсюль, з гэтых пагоркаў, жыхары горада глядзелі на навакольны свет… Стагоддзямі на гэтым месцы жылі людзі. Што тычыцца прасторы за эркерам Новага замка, то тут маладога чалавека прыцягвала магчымасць убачыць у раскопках падмуркі саксонскай капліцы васемнаццатага стагоддзя, якая служыла для малітвы каралю і была разбурана ў дваццатым стагоддзі. Траншэі рабочых былі пракапаныя як раз у тым месцы, дзе павінны былі хавацца яе падмуркі.

      Выбух рогату прымусіў Мечыка падняць галаву. Двое рабочых задумалі дуэль на рыдлёўках, астатнія сэкундавалi ім. Адзін з iх адыходзіў у бок маладога гісторыка і, наблізіўшыся да яго ў шчыльную, адскочыў у момант удару лапатай, які зрабіў яго праціўнік – пажылы чалавек з чорнымі вачыма і сівымі, смешна зачасанымі, валасамi. Рыдлёўка прасвістала ў паветры і трапіла зусім не туды, куды жадаў той, хто трымаў яе. Мечык закрыў вочы.

      – Гэтыя працоўныя проста як цыркачы. У жыцці не бачыў такіх вясёлых капальнікаў, – сказаў сам сабе Мечыслаў i тут жа апусціў галаву, таму што яго рука, у будаўнічай пальчатцы, мацаючы ў кучы зямлі, адчула нейкі выцягнуты прадмет. Змахнуўшы зямлю, што патрапіла на яго наручны гадзіннік, якi паказваў тры гадзіны дня, гісторык глянуў на тое, што было ў яго руцэ. Ўгледзеўшыся, ён спачатку не паверыў вачам. Гэта была невялікая металічная капсула з выявай нейкіх завіткоў, не вельмі добра бачных на цёмнай паверхні. Над гэтымі завіткамі змяшчалася карона. Трохі ачуняўшы ад здзіўлення, ён падумаў, што ўжо бачыў такi малюнак.

      – Дык гэта ж… – гісторык здзіўлена падняў бровы.

      На капсуле была адлюстравана манаграма караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, дакладна такая ж, як на сцяне яго гродзенскага палаца. Тры лацінскіх літары «S A R», якія азначаюць фразу на лацінскай мове: «Stanislaus Augustus Rex».

      «Станіслаў Аўгуст Кароль», – падумаў Мечык.

      Але самым дзіўным Мечыславу здалося тое, што капсула, падобна, была зроблена са срэбра. Матэрыял пацямнеў, але ў свежай драпіны, нанесенай лапатай працоўнага, якi не заўважыў, што ён выкінуў на паверхню, праступаў светлы метал.

      Мабыць, гэта было не зусім правільным дзеяннем, але малады гісторык сунуў капсулу пад кашулю і, падняўшыся на ногі, хуткім крокам пайшоў прэч, не паварочваючыся на ўсё яшчэ дуракуючых рабочых.

      Пралятаючы па вуліцах, Мечыслаў адчуваў, як сэрца