Таямніцы полацкай гісторыі. Уладзімір Арлоў. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Уладзімір Арлоў
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: История
Год издания: 2015
isbn: 978-985-15-0288-8
Скачать книгу
пра падзеі X стагоддзя. Герой сагі, прылічаны пасля смерці да святых Торвальд Вандроўнік, хрысціў Ісландыю, адкуль выправіўся ў Ерусалім. Заслужыўшы вялікую пашану ў канстанцінопальскага патрыярха, паломнік вяртаўся на радзіму праз усходнеславянскія землі. У «Русіі» ён сканаў і быў пахаваны «ў высокай гары каля царквы святога Іаана, непадалёку Полацка».

      Еэтая сага – першая па часе крыніца, дзе згадваюцца хрысціяне на полацкіх землях.

      Узнікненне полацкага манастыра Іаана-Хрысціцеля (Прадцечы) на Востраве, пра які ёсць шматлікія сведчанні, гісторыкі адносяць да XII стагоддзя. Але рэшткі самога манастыра дагэтуль не знойдзеныя, і казаць пра болып дакладны час яго заснавання можна будзе толькі пасля археалагічных даследаванняў Пакуль што яны вызначылі толькі месца пошукаў.

      Што да «высокай гары», дык яна існуе на левым беразе Дзвіны, насупроць Сафійскага сабора, і сёння.

      «Аповесць мінулых гадоў», кажучы пра падзеі ў Полацку, пад 1007 годам змяшчае запіс: «Перанесены святыя ў святую Багародзіцу».

      Першыя кіеўскія (апотым агульнарускія) святыя Барыс і Глеб, кананізаваныя, як лічаць сучасныя вучоныя, пасля 1020 года, а перанесеныя ў царкву ў 1072 годзе, пра што ёсць запіс у «Аповесці мінулых гадоў».

      Іншых святых ні ў Кіеве, ні ў Ноўгарадзе тады не было і не магло з’явіцца, бо царква Кіеўскай Русі знаходзілася ў поўнай залежнасці ад Канстанцінопаля, дзе зацвярджалі любую кананізацыю.

      Беларускі гісторык Сяргей Тарасаў мяркуе, што гаворка ў летапісе ідзе пра першых полацкіх і беларускіх святых, якімі маглі быць манашка Рагнеда-Анастасія, пабожны князь Ізяслаў і княжыч Усяслаў Ізяславіч, які памёр у дзіцячыя гады. Магчыма, да іх быў далучаны і святы Торвальд. Канстанцінопальскі патрыярх мог дазволіць кананізацыю мясцовых святых праз сваю зацікаўленасць у хрысціянізацыі Полацкай зямлі паводле ўсходняга абраду. Княства ж, безумоўна, хацела мець сваіх святых дзеля ўмацавання незалежнасці.

      Дарэчы, у Полацку ўжо напэўна існаваў і храм Багародзіцы, бо, як мы пазней даведаемся, у часы Еўфрасінні цэркваў у гонар Божай Маці было ў горадзе дзве – старая і новая.

      Першы вядомы нам сёння полацкі епіскап Нікіфар быў грэкам. У 1092 годзе з дазволу канстанцінопальскага патрыярха ён стаў мітрапалітам кіеўскім. Значыцца, заняць епіскапскую катэдру ён мог толькі з багаславення таго самага царкоўнага іерарха. Іначай кажучы, Нікіфар прыехаў у Полацк проста з Візантыі.

      Усё сказанае вышэй, як і трывалыя сувязі Полацкага княства з Канстанцінопалем, што выяўляліся і ў дынастычных шлюбах, і ў магутным уплыве візантыйскае культуры, пераконваюць: новая вера прыйшла сюды непасрэдна з Візантыі.

      Нягледзячы на тое, што царква абвяшчала вялікім грэхам не толькі размову пра паганства, але і думкі пра яго, хрысціянства на нашай зямлі яшчэ вельмі доўга мірна суіснавала са старым светаўспрыманнем.

      Паганцамі ў душы заставаліся і простыя людзі, і некаторыя з вялікіх полацкіх князёў.

      Як сведчаць