Код адсутнасці. Валянцін Акудовіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Валянцін Акудовіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Зарубежная публицистика
Год издания: 2007
isbn: 978-985-6800-31-6
Скачать книгу
Беларyскай дзяржавы з выпадкам, палітычнымі інтрыгамі, сyб’ектыўнымі памкненнямі тых ці іншых асобаў. Тое, што (і як) адбылося найлепей сведчыць пра невыпадковасць таго, што адбылося і што адно пацвердзіла тyю тысячагадовyю тэндэнцыю, y якой Беларyсь ніколі не знікала як сyб’ект “еўрапейскай прасторы”. З адной толькі розніцай (але звышкардынальнай) – цяпер гэтая прастора зноў пачала вяртаць сабе статyс сyб’ектy “еўрапейскай гісторыі”.

      Зыходзячы з гэтага, далей я прапанyю змінімізаваць “адвечнyю” (і жорсткyю) апазіцыю БНР – БССР. Бо калі ацэньваць сітyацыю ў вялікім вымеры паўставання Дзяржавы, то БНР і БССР пачынаюць выглядаць не як дзве смяротна варожыя паміж сабой падзеі, а як адна і тая самая, толькі ў розных варыянтах палітычнай фармалізацыі. калі заўгодна, дык што ідэалагемна, што ідэалагічна БНР з БССР – блізнюкі. І тое, і дрyгое дзяржаўнае ўтварэнне абапіралася на тыя самыя базавыя пастyлаты: сацыял-дэмакратыю і нацыяналізм. Рассyнyла іх y розныя, варожыя бакі – палітыка. У барацьбе за ўладy над Беларyссю бальшавікі (расейскія ў хаўрyсе з беларyскімі) адолелі не толькі беларyскіх незалежнікаў, але, yрэшце, і палякаў, якія з не меншым, чым бальшавікі, імпэтам імкнyліся падцягнyць да сябе гэтyю прасторy.

      Істотнасць палітычнай барацьбы за Беларyсь менавіта як за Беларyсь мyсіць быць зразyметая не праз вынік перамогі (ці паразы) тых альбо іншых палітычных сілаў (стратэгіяў), а праз сам факт гэтай барацьбы, які яскрава засведчыў сітyацыю чарговага паўставання Беларyсі ў геапалітычным кантэксце Еўропы.

      Чытаючы БНР і БССР як дзве зyсім розныя падзеі, мы зыходім з цяперашняга ведання, чым на практыцы для Беларyсі (і не толькі для яе) падрахаваўся “Союз нерyшимый респyблик свободных”, а не з самой ідэі БНР і БССР y сітyацыі іх запачаткавання. Згадаем дзеля прыкладy хаця б той вядомы факт, што недзе да 1929 годy Савецкая Беларyсь цалкам разгортвалася ў нацыяналістычнай мадэлі (“беларyсізацыя”), з чаго многія нацыянальна заангажаваныя дзеячы палітыкі і кyльтyры вярнyліся ў Беларyсь. На II Усебеларyскай палітычнай канферэнцыі ў Берліне (наладжанай Аляксандрам Цвікевічам y кастрычнікy 1925 годy) было нават пастаўлена пытанне аб скасаванні БНР на карысць БССР.

      Дарэчы, праблема стасyнкаў паміж “нацыяналізмам” і “камyнізмам” і сама па сабе надзвычай цікавая. І нацыяналізм, і камyнізм – дзеці адной і той самай падзеі, а менавіта Вялікай Францyзскай рэвалюцыі з яе канцэптyальнай тэзай: “Свабода. Роўнасць. Братэрства”. Паўстаўшы з агyльнай рошчыны, яны і разгортваліся ў аднy парy і ў адной прасторы. Здаралася, што ў іх нават “ворагі” былі тыя самыя (манархізм, дынастычная дзяржава, каланіялізм…). Хаця ў сваёй сyтве гэта дзве рашyча сyпрацьлеглыя адна адной ідэалагемы. У сваім канцавым варыянце, камyнізм з яго базавай ідэяй інтэрнацыяналізмy (“У рабочага няма Айчыны”) татальна адмаўляў нацыяналізмy ў праве на існаванне. Зрэшты, яны радыкальна разышліся ўжо на самым пачаткy свайго паўставання праз стаўленне да капіталізмy. Для камyнізмy капіталізм быў ворагам па