Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах. Ксенія Шталенкова. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Ксенія Шталенкова
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Исторические детективы
Год издания: 2017
isbn: 978-985-7180-58-5
Скачать книгу
салдат ледзь паспеў выслізнуць з учэпістых пальцаў пана Пракшына ды, нырнуўшы ў таго пад рукой, кулём зляцеў з лесвіцы ўніз. Яўгенія Канстанцінаўна вачыма праводзіла яго хісткую фігуру ды выцягнула шыю, зазіраючы наверх.

      – Прозвішча!.. Званне!..

      Да дзявіцы даляталі чарговыя выбухі. Аднак таго, каму яны адрасаваліся, відаць, не ўразіў ні тон пана Пракшына, ні яго выгляд, катораму, трэ адзначыць, падмакрэлы сурдут, які татухна так і не паспеў пераапрануць, не надаваў аніякай саліднасці.

      – Папрашу звяртацца да мяне «ваша благароддзе», – Яўгенія Канстанцінаўна пачула гугнявы голас. – Памагаты прыстава, губернскі сакратар Дзятлікаў, Антон Іванавіч. У сваёй прысутнасці нягодных мясцовых дзікунстваў не пацярплю. Вы хто?

      – Мясцовых дзікунстваў? – не зважаючы на пытанне, задушэўна перапытаў гаспадар, быццам каштаваў кожнае сугучча кінутых яму словаў, а потым розгаласна паўтарыў: – Мясцовых дзікунстваў?! Зараз я табе прыпомню і Студзеньскае паўстанне, і руска-польскую вайну! Нябось, сядзеў у мамкі пад лаўкай ды пікнуць баяўся, а зараз выслужваешся, строіш з сябе захопніка, трасешся за чын!

      Можна было падумаць, што на нядоўгі час у Канстанціна Мікалаевіча ўсяліўся дух пакінутай у Менску цешчы, так яго абразіў хамскі выпад губернскага сакратара, які ўжо з захапленнем голасна разважаў пра дваранскі звычай выклікання на дуэль.

      – У гэтым пакоі адзін дваранін. То я зараз проста наб’ю табе морду, сволач!

      Па рэзка зачасцелай колькасці ўжывання гэтага слова Яўгенія Канстанцінаўна зразумела, што татухнавы заявы даволі далёкія ад гіпатэтычнага складу.

      – Вы мяне не свалачыце! Я ганаровы грамадзянін, а вось вашае дваранства трэ яшчэ праверыць! – фанабэрліва кінуў Дзятлікаў, цалкам забыўшыся, што размаўляе зусім не з уяўным апанентам, як ён, відаць, любіў практыкаваць у сваіх думках.

      – Палкоўнік у адстаўцы Пракшын Канстанцін Мікалаевіч, патомны дваранін ад Пятра Вялікага. Кавалер ордэна Святой Ганны і Святога Станіслава другой ступені, узнагароджаны медалём у памяць Усходняй вайны…

      Аднымі вуснамі паўтараючы за татухнам ягоныя рэгаліі, Яўгенія Канстанцінаўна пра сябе заўважыла, што ў запале сваёй тырады пан Пракшын цалкам забыўся на папярэднюю Ганну трэцяй ступені з мячамі – за баявыя заслугі. З прыкрасцю пакруціўшы галавой, яна дапіла сваю гарбату і пакінула кубак на століку, дазволіўшы сабе на дыбачках узняцца па лесвіцы ды стаіцца непадалёк ад кабінета. Усё ж Канстанцін Мікалаевіч не на жарт разнерваваўся. Зараз панна Пракшына меркавала, ці то добра альбо наадварот, што матухна не паехала з імі: насамрэч, слушна, што яна не сталася сведкай такой непрыгожай сітуацыі, аднак з іншага ж боку – каму потым супакойваць татухну? Як бы і доктар не спатрэбіўся.

      – …І калі мсье Дзятлік, – у татухнавых вуснах англамана французскія звароты гучалі асабліва крыўдна, – настойліва патрабуе, то я абяцаю зараз жа загадаць мужыкам вывезці яго ў лес ды там, згодна са звычаем шляхты ў мінулыя гады,