Ніякай літасьці Альгерду Б.. Альгерд Бахарэвiч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Альгерд Бахарэвiч
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Зарубежная публицистика
Год издания: 2014
isbn: 978-985-7021-51-2
Скачать книгу
найлепшы сябра чалавека, чатырохногі рамантык невядомай пароды.

      Цёткі і дзядзькі зь Енісейскай называлі яго “Верны”. Ласкавая, калі падумаць, мянушка. Яму падабалася. Неўзабаве ён некуды зьнік. Ці то навечна застаўся ў бакавым люстэрку якога-небудзь ікаруса, ці то яго палічылі за пагрозу для грамадзтва і ізалявалі – ці то проста ён пераблытаў аўтобусы, заехаў не туды і так і ня здолеў вярнуцца на Енісейскую. Ён ніколі не зрабіў нікому нічога благога. Сьмяшыў дзяцей і дарослых, яго шкадавалі. Самае страшнае, што магло зь ім здарыцца – гэта здароўе. Ці перажыў бы ён у гэтым выпадку яшчэ раз гэткае самае ўзрушэньне?

      Я сапраўды яму зайздросьціў. Так зайздросьцяць толькі кумірам і старэйшым братам. Бо ён мог вось так, а я не. Ну, хіба што скарыстаўшы якія-небудзь стымулятары. Дый тое для мяне гэта ўсё роўна была б Такая Гульня – а для яго гэта быў сэнс існаваньня.

      А вось да некаторых пасажыраў гамбурскага мэтро зайздрасьці было ўжо паменей. Напрыклад, да той дзяўчыны студэнцкага ўзросту, якая звычайна выходзіла на станцыі Дамтор. Яна магла вывучаць што заўгодна: матэматыку, расейскі мат або этнасацыяльную марматалёгію, у ейнай торбе заўжды было напхана з тузін самых розных кніжак. А яшчэ там, паміж кніжак, над хвалямі сінеючага шаліка, побач з сырой моркаўкай, ляжала непрыкметная такая плястыкавая скрыначка. Дзяўчына садзілася ля акна, абгрызала зубамі пазгногці і акуратна скаладвала іх у скрыначку. Калі пазногцяў набіралася дастаткова, яна брала жменьку-другую, клала іх у рот і пачынала задуменна жаваць.

      Пазногці храбусьцелі. Я азіраўся. Сьвет поўніўся небясьпекай і вусьцішшу. Пасівелы смуглявы чалавек бегаў па вагоне, з канца ў канец, і зазіраў кожнаму з нас у вочы, хапаўся за галаву, твар ягоны скажала грымаса самага сапраўднага болю. Магчыма, мы яму не падабаліся. Магчыма, ён не пазнаваў нас. Магчыма, ён нас ненавідзеў. Чаму? За што? Нічога не прадвяшчала бяды, быў сонечны дзень, вайна была далёка на поўдні, эўра цьвіў і пахнуў і цягнік рухаўся паводле раскладу. Урэшце неспакойныя перамяшчэньні гэтага небаракі давялі да гістэрыкі нейкую пэнсіянэрку, і яна пачала крычаць. Ёй не хацелася жыць там, дзе перамяшчэньні ў прасторы немагчыма патлумачыць. Ёй хацелася зараз жа выйсьці з вагону. Яна крычала так, быццам яе гвалцілі. Побач загаварыў сам з сабой чалавек, падобны да мэнэджара сярэдняга зьвяна ў ня самай пасьпяховай кампаніі. Над блакітнай кашуляй жвава рухаўся вялікі кадык – быццам нейкая істота намагалася вырвацца на волю і не пралазіла ў глотку. Гэта заўважыла дама ў капелюшы і раптам яе званітавала проста на калені. “Блядзь”, – прамовіла яна на чыстай расейскай мове. Дзяўчына са скрыначкай пачала жаваць яшчэ хутчэй. Моркаўка ў яе торбе гарэла так ярка, быццам яе сарвалі проста з рэклямнага шчыта. Калі не заплюшчыць вочы – зараз нешта здарыцца. Мы ўсе адчувалі сябе замкнёнымі ў клетцы чужога вар’яцтва. Але калі дзьверы адчыніліся, ніхто ня выйшаў. Пакуль чужое вар’яцтва не псуе раскладу – яго можна трываць. Яно непазьбежнае. Яго чакаеш, падсьвядома, а часам нават зь нейкай