Таўсьціла і лешч. Андрэй Адамовіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Андрэй Адамовіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2015
isbn: 978-609-8147-45-2
Скачать книгу
разоў глыбока ўдыхнуў і зноў ікнуў. Разам яны закруцілі пакунак у яшчэ некалькі пакетаў і накрылі вядром у багажніку.

      – Ты, тоўсты, калі працу сабе знойдзеш? Не магу зразумець, за які х-й вы, армяне, жывяцё? Ці ты ляшча чакаеш? І вось яшчэ ні халеры не разумею. Як так, грошай няма, а такую сраку ад’еў?

      – Дарэчы пра грошы. Зь цябе дзьвесьце рубасаў на бэнз і за прыкормкі. Ты мне яшчэ дзьве кармушкі ўтапіў, але я ўжо ня згадваю.

      Віктар, закаціўшы вочы ўгору, марудна выцягнуў пачак грошай з кішэні, аддзяліў дзьве паперкі й закінуў іх у бардачок.

      – Паехалі па рачэўні. Тут недалёка, я пакажу. Трапілі яны ня ў краму, а да звычайнага пяціпавярховіка. Віктар патлумачыў па тэлефоне, што яны дамаўляліся на форуме, і ім назвалі кватэру.

      – Там ракі хаця б ёсьць?

      – Ёсьць, – адказаў Максім. – Я ў справаздачах бачыў фоткі. Нават на вуды цягаюць.

      Яны зрабілі прыпынак на трэцім паверсе, і Максім узгадаў, як удаваў, быццам чытае гэтую тэму на форуме, а сам неўпрыкмет пераключаў браўзэр на стужку ў сацсетцы. Толькі калі дзьверы двума паверхамі вышэй адчыніліся, Віктар працягнуў уздымацца, і Максіму не засталося нічога іншага, як даганяць.

      – Што? Высока? Затое мне бачна, што вы не зь мянтоўкі.

      – Гэта чаму? Во гэты таўсьціла – сапраўдны ж дзікі прапар.

      – Ладна. Вось толькі такія засталіся.

      Віктар і Максім узялі прылады й пачалі круціць іх у руках, раскладаючы й зноў зьбіраючы. Ячэйкі ў рачэўнях выявіліся на два мілімэтры меншымі, чым дазвалялі правілы, але Віктар не зьвярнуў увагі на словы Максіма й набыў.

      – Зь дзяцінства ракаў ня еў. Вельмі ж хочацца. Пад піва.

      Горад стаяў, забіты машынамі офісных працаўнікоў, якія пакуль былі толькі лятэнтнымі вудзільшчыкамі, бо рыбалка цяпер усё часьцей нагадвала бег навыперадкі, дзе галоўным было першым апынуцца на месцы.

      – Ля мятра спыніся. Забярэм яшчэ аднаго фідараса.

      – Зноў кагосьці паклікаў?

      – А то як жа. Ты ж за стырном.

      Ткача было відно здалёк, выдаваў футарал для вудаў, які мог месьціць і стрэльбу, але быў чырвоны ў блакітныя гарохі.

      – Вось замовіў сабе ў Кітаі. Даслалі, маць яго паднябёсную.

      – Ты на бэнзін скідацца будзеш? – запытаў Максім, але ніхто не адказаў.

      На выезьдзе з гораду яны заехалі на стаяку гіпэрмаркета. Максім хутка выбраў сабе сасіскі й хлеб. Хлопцаў ён знайшоў ля піва. Каб не кандыцыянэры, Максім бы ня вытрымаў працэсу выбару пеннага.

      – Давай вось зь вішняй возьмем, яно чырвонае мусіць быць. Як ракі.

      Ткач у рыфму вылаяўся, і яны абодва зарагаталі, азіраючыся, ці не пачула іх якая-небудзь бабка.

      – А ты, жырабасіна, якое будзеш?

      – Тваімі новымі жартамі, думаю, нап’юся.

      – Тару давай, за мной толькі пену адстойвай! Так янызгубіліпрынамсіпятнаццаць хвілінаў. Ужо на паркоўцы, бітма забіўшы машыну плястыкавымі бутэлькамі, узгадалі, што ніхто ж ня ўзяў дровы й батарэйкі ў ліхтар, – вярнуліся. Хацелі прымусіць заплаціць Ткача, бо ён не скідаўся на бэнзін, але той пагадзіўся, толькі