Янкі, альбо Астатні наезд на Літве. Уладзіслаў Ахроменка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Уладзіслаў Ахроменка
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2007
isbn: 978-985-6530-42-8
Скачать книгу
беларускіх бутлегераў талерантна змоўкла.

      Праз колькі хвілін сівая галава Карла Спагеці ўжо вытаркнулася з люку.

      – Mama miо, Santa Lucia! – аўтарытэтны сіцыліец беспамылкова пазнаў клятага ворага, павагаўся, але ўсё ж паціснуў Хроснаму руку.

      Лідэры мафіёзных кланаў хутка паразумеліся пры дапамозе мімікі, жэстаў і ангельска-італьяна-беларускай трасянкі. Агульны вораг здольны ствараць і не такія дзіўныя хаўрусы.

      Тым часам копы апрытомнелі і пайшлі ў наступ. Зноў загрукатаў на даху кулямёт, заляскалі стрэлы. На бруку аганізавалі смяротна параненыя, падалі забітыя, гарачая кроў лілася ў каналізацыйныя краты. Сонца канчаткова схавалася за скрай хмарачоса.

      Карла з асалодай страляў са свайго “Томпсана” па сілуэтах у ненавісных чорных мундзірах, спяваючы сіцылійскую народную песню “О, mama mia! О, Koza Nostra!..”

      Але неўзабаве хаўруснікаў напаткала прыкрая неспадзяванка: у абодвух машын-ганах скончыліся набоі. Цяпер беларусы і італьянцы адстрэльваліся толькі з вокнаў. Ацалелыя копы ўсё смялей падбіраліся да старых бойняў.

      – Хросны! – даляцела з люку. – Манометр ужо на дванаццаці! Чырвоную рыску перайшоў!

      – Ёсць яшчэ час, – кінуў Хросны і пытальна зірнуў на Карла Спагеці.

      Сівы сіцыліец засяроджана раскладаў на даху гранаты, падобныя да пукатых пляшак. Беларускі мафіёзі перажагнаўся гранатай па-каталіцку, пацалаваў зброю і кінуў у доўгі паліцэйскі “Плімут”, на якім прыбыла новая порцыя копаў. Легкавік падскочыў і кульнуўся на бок.

      – Ave Maria! – узрадаваўся сіцыліец.

      – Матка Боска Вастрабрамска! – па сітуацыі азваўся Хросны. – Ды каталік я, каталік, беларус з-пад Гародні.

      – Sicilia, Palermo, – назваў сваю Радзіму сіньёр Спагеці.

      – Карацей, ты з Заходу, я з Усходу, – падвёў лагічную рысу кулямётчык.

      Знянацку з люку пацягнула не толькі порахам, алі і падазрона густым водарам падгарэлай брагі.

      – Хлопцы, тэрмінова сыходзьце сутарэннямі! – гаркнуў у люк беларускі мафіёзі і падхапіў Спагеці. – За мной!

      А нахабныя копы ўжо забягалі ў стадолу, стралялі наўздагон беларусам і сіцылійцам, якія па адным порстка знікалі ў сутарэннях.

      Гіганцкі самагонны апарат злавесна чырванеў перагрэтай меддзю. З ціхай пагрозай сычэла сінім агнём газавая фаерка. Булькацела загусцелая брага. Стрэлка манометра ўжо даўно мінула кантрольную чырвоную рыску і паказвала на масянджовую шыльдачку “General Electric”. Грукнуў люк, і павевам скразняка са сцяны сарвала, вынесла ў высаджанае акно каляндар з Божай Маці Вастрабрамскай. У шкляных вачах копаў адбіўся чорны надпіс “WANTED!”

      Жахлівая выбуховая хваля скаланула старыя бойні ад падмуркаў да даху. Шматкі апарата разнесліся па стадоле, нібы шрапнель. З жалобным ценьканнем заваліўся штабель скрыняў. Вогненная хваля бураковага самагону імгненна адрэзала копам шлях да дзвярэй і вокнаў. Жывыя паходні бязладна кідаліся, матлялі рукамі, качаліся на падлозе між ацалелых самагонных апаратаў.

      Тым часам Хросны, Спагеці і падлетак-верабей