– значыць вінаватыя. Шматгадова пешчаная рэпутацыя кампаніі пахіснецца, і тады на яе будучай паспяховай дзейнасці можна паставіць вялікі крыж. Літаральна з-за канфлікту з грамадскімі аб’яднаннямі ад кампаніі адыйдзе буйны інвестар («грашовыя скрыні» не любяць гвалту), і тады кампанія сыйдзе з першых пазіцый. Больш ніхто з сур’ёзных людзей не рызыкне з намі звязвацца. Так што Вольшын не дарма затурбаваўся. Пагроза нават крыху закрануць аўтэнтычную культуру – больш сур’ёзная небяспека для кампаніі, чым усе «зялёныя» разам узятыя. З ахоўнікамі прыроды заўжды можна дамовіцца і палюбоўна разыйсціся. А тут, можа стацца і так, што дамаўляцца не будзе аніякай магчымасці, і тады …? Можа быць усё, што хочаш. Усе варыянты і іх вынікі пралічыць немагчыма. Любая наяўная дробязь можа несці для кампаніі сур’ёзную небяспеку.