Мястэчка. Мікола Адам. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Мікола Адам
Издательство: Мультимедийное издательство Стрельбицкого
Серия:
Жанр произведения: Современные любовные романы
Год издания: 0
isbn:
Скачать книгу
не так маштабна. Карацей, падтрымаць Дашку, каб яна не пачувалася адным ваяром у полі. Бабуля з задавальненнем выпраўляла ўнучку ў школу. Нарэшце дзяўчынка апамяталася і хораша апранулася, а галоўнае, правільна, як сапраўдная школьніца. Усе б зрабілі, як Танечка, глядзіш, і прадукцыйнасць працы павялічылася б. Больш дысцыпліны было б. Навошта адмянілі школьную форму, расперазаліся ад усёдазволенасці? Сталіна на іх няма! Калі ўжо прэзідэнт возьмецца за адукацыйныя рэформы, дзяцей і іх знешні выгляд?… Адна агіднасць, як кінеш вока на некаторых, нават пазіраць сорамна. А Танечка малайчына, разумніца ўнучка…

      Яна дагнала Дашу на скрыжаванні, калі тая збіралася пераходзіць дарогу.

      – Прывітанне! – усміхнулася, падыходзячы.

      – Тань?! – здзівілася Даша. – Ты? Ці хто?…

      – Ды я, – працягвала ўсміхацца тая, задаволеная эфектам.

      – Ты чо, у першы клас сабралася? – не знайшла нічога іншага сказаць Даша.

      – А я твой прататып, – выпаліла Таня.

      – Прата… чо? – не зразумела Даша. – Сама зразумела, чо сказала?

      – Карацей, твая светлая палова, – выкруцілася Таня.

      – А цёмная тады дзе? – засмяялася раптам Даша.

      – Не тупі, Белая, цёмная ты! – растлумачыла Таня. – Ты ж у нас эма. А я антыэма. Зразумела?

      – Антыэма прам! – працягвала смяяцца Даша.

      Падышоў Пінокіа. Прывітаўся ветліва. Дзяўчаты пацікавіліся, як яго рана. Не турбуе? Коля прамаўчаў ці зрабіў выгляд, што не пачуў, ацаніў убранне і новыя колер валасоў і прычоску Паўлоўскай.

      У класе на ўсіх траіх тут жа абрынуліся Хвалей з Кастальцавым.

      – Прыкінь, – гучна звярнуўся Хвалей да Кастальцава, як толькі Пінокіа, Даша і Таня ўвайшлі ў клас, – Пінокіа з аховай прыйшоў. Колькі плаціш? – навіс над Колем, калі той сеў за парту. – Ці яны натурай бяруць?

      – Адвянь ад яго! – параіла Даша Хвалею.

      – О, сек'юрыці замукала, – пракаментаваў Кастальцаў Дашыну фразу.

      – А чо, яму мову адняло? – адгукнуўся Хвалей. – Чуеш, Пінокіа, стаміўся за ўчора? Каліся, якія яны на смак? Як з дзвюма ўпораўся?…

      Пінокіа дрыжаў дробнымі дрыжыкамі, стрымліваючы лютасць, але баючыся абразіць Хвалея словам ці ўдарыць яго і атрымаць у адказ, а ох як карцела ўляпіць таму паміж вачэй. У руках ён круціў шарыкавую асадку, якую, ведаў па фільмах, можна выкарыстоўваць і як зброю. Адкуль узяліся смеласць і рашучасць? Адной рукой, рэзка, Коля схапіў Хвалея за шыю і прыціснуў да парты, у другой сціскаў асадку, якую прыставіў да горла праціўніка.

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

      Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или