Сляды волатаў. Алесь Жук. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Алесь Жук
Издательство: Аверсэв
Серия: Сучасная беларуская лiтаратура
Жанр произведения:
Год издания: 2024
isbn: 978-985-19-7716-7
Скачать книгу
вывесці птушанят. І таму першы клопат у іх – віць гнёзды. Такой вялікай і дужай птушцы, як бусел, не трэба клапаціцца пра тое, каб схаваць гняздо ад драпежных птушак і звяркоў, якія любяць паласавацца яйкамі і маленькімі птушанятамі. Буслінае гняздо на дрэвах і нават на воданапорных вежах відаць здалёку. Вясною буслы толькі рамантуюць яго, мяняюць падсцілку. У бусліным гняздзе з бакоў і знізу гняздуюцца вераб’і.

      Шпак, вядома ж, прылятае да сваёй шпакоўні. Чысціць яе, выкідае старое гняздо. Шпакі звычайна селяцца паблізу чалавечага жытла. Вядома ж, зробленых чалавекам шпакоўняў на ўсіх не хапае, і таму шпакі займаюць дуплы дрэў. Шпакі могуць выводзіць птушанят два разы за лета. Пасля таго як усе птушаняты вывеліся і падраслі, шпакі збіваюцца ў чароды, кормяцца на ўзлесках і лугах, робяць налёты на вішні ў садах. У пачатку верасня шпакі ненадоўга вяртаюцца да сваіх шпакоўняў, спяваюць раніцай, а потым адлятаюць у вырай – хто ў цёплую Афрыку, хто бліжэй, у Заходнюю Еўропу.

      Пры чалавеку робяць свае гнёзды вясковыя і гарадскія ластаўкі – пад дахамі і ў нішах будынін. Яны вяртаюцца з выраю ці не самымі апошнімі, калі стане зусім цёпла. Лепяць ластаўкі свае гнёзды з камячкоў зямлі, травінак, сцяблінак і праклейваюць, змочваючы іх слінай, знутры высцілаюць пярынкамі, травінкамі.

      А вось берагавыя ластаўкі робяць гнёзды ў абрывістых берагах рэчак – капаюць у іх норкі. У норках жывуць і зімародкі – даўгадзюбыя зеленавата-блакітныя птушкі, якія ўмеюць ныраць і кормяцца маленькімі рыбкамі.

      Птушкі стараюцца рабіць свае гнёзды ў зацішных, утульных месцах. Але гэтага не скажаш пра чарацянак, невялікіх светла-бурых птушачак. Ёсць чарацянкі балотныя, трысняговыя, садовыя. Гэтыя птушкі робяць свае гнёзды ў выглядзе кошыка, падвешваючы яго між сцяблінак, знутры высцілаюць лісцікамі, пухам. Пад ветрам сцяблінкі трыснягу, крапівы (калі гняздо пры доме ў садзе) хістаюцца, і птушаняты люляюцца ў ім, як у калысцы.

      Гнёзды робяць і тыя птушкі, якія не адлятаюць у вырай. Напрыклад, сінічкі. Яны розныя жывуць у нас, але мы найлепш ведаем і часцей бачым сініцу вялікую. Гнёзды ў лесе і ў садах яны робяць у дуплах, у шчылінах дрэў і нават у вулічных ліхтарах. Знутры гнёзды высцілаюць, як і ўсе іншыя птушкі. За лета сініца можа вывесці два вывадкі птушанят.

      Сініцы, як і большасць усіх пеўчых птушак, знішчаюць многа садовых і лесавых шкодных насякомых. Людзі робяць для сінічак домікі, як і шпакам, толькі крыху меншыя. Калі ў вашым садзе ёсць сінічнік, то гэтых прыгожых і вясёлых птушак можна бачыць круглы год.

      «Лаві, дзед, зайца!»

      Гэтак Ягорка пацвельваў дзеда да канца лета. А пачалося вось з чаго.

      Вырашыў дзед абкасіць траву, што звісала над разоркаю на дачы. Пасля дожджыку вільготная трава касілася лёгка. Дзед ужо ад варотцаў да парога дайшоў. Узмахнуў касою – і спыніўся. Здалося, што нейкі шэры каменьчык ляжыць у разорцы. Адклаў дзед касу ўбок, апусціўся на калені. Сапраўды, пад травою ляжаў шэры камячок, жывы, хаця і не рухаўся. Зайчаня. Дзед схапіў яго ў прыгаршчы. Камячок адразу ажыў, цёпла заварушыўся ў дзедавых руках, пачаў драпацца лапкамі, пішчаць, як дзіця малое плача. Дзед расхінуў рукі і з цікавасцю