Стасік хвіліну памаўчаў, як мазаіку, складваючы ў думках інфармацыю, робячы высновы, а потым сказаў:
– Здаецца, я ведаю, з якога роду твой сябра.
– Праўда? Дык хто я? – гэта ўжо іншапланетны госць перастаў прыкідвацца цацкай.
– Пакажаш нам сваякоў Вухуціка? – усхвалявалася Улада.
Стасік упэўнена адказаў:
– Пакажу. Толькі сапраўдных тваіх родзічаў на Зямлі, можна сказаць, не засталося, але мы як-раз у тым месцы, дзе можна пабачыць, якімі яны былі.
– Дык пойдзем! – прыспешвала Улада.
– Давайце забяром з вальера з козамі вашу астатнюю кампанію іншапланетнікаў і рушым! – усміхнуўся Стасік, ківаючы ўбок.
Сапраўды, Сінька, Зялёнка, Рудаш і Мінола былі там – скакалі на козачках! Улада паклікала іх. Неахвотна, але вершнікі злезлі з коз і выйшлі з вальера. Загуляліся вухуцяне і нават не ўцямілі, што ідуць і размаўляюць, а Стасік стаіць побач і назірае. Калі ўжо пералезлі за агароджу і падышлі да адкрытага заплечніка, Сінька зразумела, што яны сябе рассакрэцілі.
Яна паглядзела прама ў блакітныя вочы юнака і разгублена скамандавала: «Цац!» Вухуцяне дружна паваліліся, хто дзе стаяў, і знерухомелі.
Вухуцік рассмяяўся:
– Уставайце, ён свой!
– Ну мы ж дамаўляліся, што ніхто пра нас не будзе ведаць! – прабурчала Зялёнка і села.
– Якая сімпатычная паненка! – усміхнуўся Стасік вухуцянцы.
Зялёнка паправіла капу валасоў і змяніла грымасу незадаволенасці на какетлівую ўсмешку:
– Прымай гасцей з Вухуціі! Што ты нам пакажаш, зямлянін?
– Родзічаў вашага сябра, – адказаў Стасік.
Вухуцяне вельмі хацелі раскрыць нарэшце гэтую таямніцу, таму хуценька занялі свае месцы ў заплечніку, толькі Зялёнка ўзлезла на плячо новага знаёмага і так выправілася ў далейшы шлях. Кампанія зноў завітала ў тэрарыум.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.