Шнар. Jakub Leu. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Jakub Leu
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения:
Год издания: 0
isbn: 9785006243828
Скачать книгу
і спакойнасць з'явілася ўва мне. Але пасля першага стрэлу ў акно, усе сумневы з нагоды помсты сталі расплывацца. Пасля стрэлу ў локаць і выгляду крыві я ведаў, што заб'ю гнюсаў.

      Я наставіў дула пісталета на галаву Кастуся і спусціў цынгель. Стрэл. Куля захрасла ў галаве і не прайшла на вылет. Галава звалілася на стырно, і загуў гудок.

      Я скінуў яе са стырна ды прыбраў нагу з газу. Паглядзеў на Віку і ўбачыў страх.

      – Не бойся. Так было трэба.

      Яна нічога не адказала.

      – Давай, выходзь. Нам трэба прыбірацца адгэтуль. Яшчэ ў Мінск трэба трапіць. Ты яшчэ не раздумалася?

      – Не ведаю. Што нам зараз рабіць? Навошта ты іх забіў? – З паўзамі адказвала яна.

      – Зараз мы едзем у Мінск, так трэба было. Інакш бы яны нас потым знайшлі на трасе. У мяне няма праў і машыну я вадзіць не ўмею. Яны бы вярнуліся і потым дагналі нас.

      – Але ж пісталет застаўся б у нас, у цябе. Дзе ты навучыўся страляць?

      – Я не мог рызыкаваць. Некалі даўно цыгане навучылі, але я быў малы. мала што помню. У той момант я дзеяў інстынктыўна, рукі самі ўсё рабілі.

      Віка вылезла з машыны. Я абмацаў бардачок і іх кішэні. Знайшоў два тэлефоны, якія адразу пакінуў там жа. Пашпарты, карткі, сто еўра і пару сотняў бун. Дастаў ключ з запальвання і выйшаў з машыны.

      Віка стаяла і курыла, глядзела, што я раблю. А я адкрыў багажнік і паспрабаваў знайсці каністру, але нічога не было. Толькі нейкія анучы.

      Дастаўшы нож, пачаў нарэзаць анучу на тонкія абрэзкі. Выняў абойму з пісталета. Заставалася тры патроны. Я выклаў іх на абрэзкі тканіны. Не разумея як дастаць порах, вырашыў іх проста пакінуць ў тканіне, якую пачаў вязаць паміж сабой. У вузлы засунуў патроны.

      Адкрыць паліўны бак, ды пракулапаць нажом адтуліну ў сетачцы было лёгка. Тут жа каля кол знайшоў невялічкую галінку, каб праштурхнуць тканіну да паліва. Адышоў і паглядзеў у салон, ці не засталося чаго патрэбнага.

      Зараз ужо не было адрэналіну. Ногі падкошваліся, галава круцілася. Я абапёрся аб машыну і мяне пачало ванітаваць. Калі ўсё прайшло, я адкрыў салон і зрэзаў кавалак ашалёўкі з сядушкі. Выцер рот, цішотку, а гэтак жа красоўкі.

      – Віка, ідзі, я цябе даганю.

      Калі яна адышла метраў на дваццаць ад машыны, я падышоў да баку й дастаў пачак запалак. Рукі трэсла. Тканіна запалілася толькі запалкі з дзясятай. Калі яна пачала гарэць, я ўспомніў пра адбіткі на пісталеце. Не адразу ўспомніўшы дзе я яго пакінуў, пачаў мітусіцца.

      У носе стаяў пах паліва. Думкі імгнена малявалі, як мяне знойдуць па адбіткам. Тут жа ў галаве выплыў малюнак багажніка. Добра, што я яго не зачыніў. Хутка падышоўшы да яго, выклікнуў «Божухна!». Ён быў там. Схапіўшы яго, пляснуў дзверцамі багажніка і пабег да Вікі. Амаль дабегшы да яе я пачаў крычаць:

      – Затыкай вушы і бяжы!

      Секундаў праз трыццаць прагрымеў выбух. Мы былі ўжо ў метрах ста ад машыны, можа больш.

      – Усё, стой, не бяжы.

      Горад на гары

      Я жыў і вырас у маленькім мястэчку на скрыжаванні дзвюх дарог. Насельніцтва не больш за сто тысяч.