Шнар. Jakub Leu. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Jakub Leu
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения:
Год издания: 0
isbn: 9785006243828
Скачать книгу
елай майцы. А за спінай звісаў заплечнік, што затуляў яе азадак ад юрлівых паглядаў старых і маладых хлопцаў.

      Я стаяў з выцягнутай рукой ужо хвілін пятнаццаць, але ніхто нават не звяртаў на нас увагі. Такое часта бывае на шашы. Людзі проста робяць выгляд, што вас няма. Яны не хочуць глядзець на вас, не хочуць сустракацца паглядамі.

      Прашло яшчэ не больш чым дзве гадзіны, а мы былі ўсё там жа. Часам Віка таксама падымала руку, але звычайна ехалі сем'і і тады мы рабіліся аб'ектамі кепікаў з боку маленькіх дзяцей. Ці гэта магла быць машына з кабетамі, адваротнымі кабетамі, якія не разумеюць нас, і ад гэтага яны нас высмейваюць. Дзецям гэта даравальна, яны маленькія і для іх гэта пацешнае. А вось кабеты ў адказ ад мяне атрымлівалі нецэнзурныя жэсты. Пасля гэтага іх твары наліваліся фарбай і абурэннем, але ніхто ніколі не спыніўся і не сказаў мне якой я парх і нягоднік.

      Прайшла яшчэ гадзіна, і я пераставаў верыць у тое, што з дзяўчынай аўтаспынам з'ехаць нашмат хутчэй. А можа гэта проста сёння дзень такі.

      Віка стамілася і адышла ў цень дрэваў на ўскраі. Яна села ў дрэва і запаліла. Ніколі не разумеў, як мага курыць на такім санцапёку. Я павінен пасядзець хвілін дзесяць у цені і толькі пасля гэтага змагу запаліць. Але калі я цяпер сыду, мы можам выпусціць шанец з'ехаць.

      З-за над’узгорку з’явілася чарговая калона машын. Я выцягнуў руку і адтапырыў вялікі палец. Першыя некалькі машын прамчаліся нават не заўважыўшы мяне. Але шэры старэнькі Жыгулі́ хутка скінуў хуткасць і спыніўся крыху далей мяне. Я паглядзеў на Віку, і яе твар хутка ажывіўся, і не было ўжо той нуды і маркоты. Я ўсміхнуўся ёй і кіўнуў у бок машыны.

      Я не моцна люблю ездзіць на савецкіх машынах, яны марудлівыя і кіроўцы звычайныя людзі ўжо ў веку, якія нікуды не спяшаюцца. Ці наадварот, гэта занадта маладыя людзі, якія выжываюць з матора ўсе, і кожную хвіліну думай толькі пра тое, як бы яна не развалілася ад такой хуткасці.

      Я падышоў да пасажырскага акна, шкло было апушчана. Гэта была пажылая пара. Але яны выглядалі вельмі бадзёрымі.

      – Да Мінска падкінеце?

      – Сядайце, мы ў Варонічы.

      Не сказаць, што мы нядоўга стаялі на дарозе, каб сесці ў машыну і ехаць усяго 40км, але мне здаецца, што калі б я іх адпусціў, то Віка б стала сварыцца. Лаянка на трасе ніколі не прыводзіць да чаго добрага,, так што я кіўнуў і адкрыў заднія дзверы. Віка залезла, а потым і я.

      Ехалі мы не вельмі хутка, але з-за таго што шлях быў недалёкі, прыехалі вельмі хутка. Нам пажадалі поспеху, а мы ім.

      Мы выйшлі з машыны, я азірнуўся і памахаў ім рукой ды пайшоў у цень. Дастаў пачак Ўінстана сіняга с запалкамі. Было зацішна і я прыкурыў з першага разу. Віка дастала тэрмас з бутэрбродамі і прапанавала перакусіць.

      Я адмовіўся і сказаў, што яшчэ зарана, мы мала праехалі, але паўкубачка чаю можна выпіць. Яна наліла цэлы кубак, узяла адзін бутэрброд, кінула заплечнік на траву і села на яго. Пакуль я дакурыў яна перакусіла і пакінула мне паўконачкі чаю. Гэта быў запарны зялёны чай, як я любіў. Віка запаліла.

      Мы трохі пагаварылі, і я падбадзёрыў яе сказаўшы:

      – Бачыш як усё проста, цяпер можа нават адразу да Мінска даедзем на наступнай машыне.

      – Добра, мне падабаецца.

      Зараз мы абодва галасавалі. Праз тры хвіліны каля нас спыніўся цёмна-сіні бмв. У салоне, апроч кіроўцы, на задняй сядушцы сядзеў нейкі хлопец. Калі мы падышлі да пасажырскіх дзвярэй, яны перазірнуліся ды ўхмыльнуліся адзін аднаму.

      Шкло аўтаматычна апусцілася і кіроўца, апярэдзіўшы мяне спытаў:

      – Вам куды?

      – Да Мінска.

      – А што там?

      – Канцэрт будзе.

      – Добра, сядайце.

      Я сеў на пасажырскае, а Віка ззаду. Пэўна што, гэта няслушна было яе садзіць з незнаёмым, такую зусі́м маленькую і далікатную. Будзь яна маёй дзяўчынай я б адразу яе пасадзіў без гутарак з кіроўцам побач. У дарозе ўсялякае можа здарыцца, і лепш кантраляваць седзячы ззаду вадзілы, але тады я не падумаў пра гэта.

      Кіламетра праз 4 мы зноў загаварылі.

      – Куды кажаце вы едзеце?

      – У Мінск, на канцэрт.

      – І хто выступае?

      Я павярнуў галаву назад і паглядзеў на Віку, яна зірнула на мяне, і паказала ўсім сваім выглядам, што не хоча балбатаць.

      – Ды так, знаёмы ўладкоўвае, папрасіў прыехаць, падтрымаць яго. – Я падмануў, не хацеў яму тлумачыць нічога.

      – Канцэрт сёння ці заўтра?

      – Заўтра. Сёння застанёмся там ночыць, а заўтра ўдзень пагуляем па горадзе і на канцэрт.

      – Вас будуць сустракаць?

      – Не ведаю, пэўна што не. Самі будзем далазіць.

      Кіроўца нічога не адказаў. Ён зрабіў гучней музыку і стаў уважліва сачыць за дарогай. Хлопец ззаду пачаў рухацца. Я азірнуўся, ці не палез ён чапляцца да Вікі. Але не, ён проста капаўся па кішэнях, а калі намацаў тое, што хацеў,