Танцавальны марафон. Виктор Правдин. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Виктор Правдин
Издательство: Автор
Серия:
Жанр произведения: Современные детективы
Год издания: 2001
isbn:
Скачать книгу
калiдора данесліся прыглушаны мужчынскi бас i пералiвiсты смех Казаковай. Хмара насцярожыўся, прыслухаўся, мiжволi падумалася: а што ён скажа, калi застукаюць на кухнi з кубачкам кавы ў руках? Лейтэнант падхапiўся, зрабiў крок, але адразу ж спынiўся, панура ўставiўшыся на ногi. Праз хвiлiну ён вярнуўся на месца. Рашучасць i пыха знiклi, выветрылiся, як i не было.

      «Ну, выкулюся я з гэтай цеснай кухнi, – разважаў Хмара, – тыцну пад нос хахалю Казаковай мiлiцэйскае пасведчанне, заяўлю, што я тут па важнай дзяржаўнай справе. А што далей? Той убачыць мяне босага – i нiякiх слоў не трэба».

      Следчы толькi цяпер дапетрыў, чым можа абярнуцца такая неабачлiвая дробязь. Ён напоўнiў кубачак моцнай кавай i, адпiваючы гарачы напой маленькiмi глыткамi, прымусiў сябе супакоiцца i засяродзiцца на галоўным. А яму было над чым падумаць.

      «Мiкулiч правы, – разважаў Хмара, – цяпер вiдавочна, што Шапавалаў прыйшоў у клуб „Каму за трыццаць“ не бавiць час, а па справе. Семсот долараў – грошы немалыя, i зразумела, чаму Шапавалаў махнуў рукой на хваробу. Доўг забраў i застаўся з Александровiч. І сапраўды, сцерва, а не баба – круцiла любоў i з Шапавалавым, i з Сiдоркiным, i з Шапавалавым-малодшым. Не сустрэлася б яна тым вечарам з Шапавалавым, як пiць даць, застаўся б чалавек жывы. Але ж якi крымiнал у тым, што нябожчык пацёгся за спаднiцай? Пiў, гуляў, кiнуўся ў шалёныя скокi – i надарваўся. Значыць, Мiкулiч будзе вымушаны паставiць кропку».

      – На чым мы спынiлiся? – перапынiла Хмаравы развагi Казакова.

      Жанчына выглядала ўзбуджанай, твар трошкi запунсавеўся, выразныя дзiкаватыя вочы iскрылiся жамчужынкамi. Яна не звяртала анiякай увагi на тое, што халат зашпiлены ўсяго на адзiн гузiк – вынiк даўгаватага развiтання з каханкам. Казакова нахiлiлася над сталом, узяла кубачак, прыгубiла i адразу капрызна зморшчылася:

      – Фу, цярпець не магу халодную каву!

      Хмара зноў убачыў тое, што не павiнен быў бачыць, i, адчуваючы, што чырванее, iмпэтна падхапiўся на ногi, крутнуўся да акна.

      – Вы б зашпiлiлiся.

      – Аднаму – расшпiлiся, другому – зашпiлiся! – засмяялася жанчына. – Не мужыкi, а нейкi дзiцячы сад. Зрэшты, я ў сябе дома i хаджу як хачу!

      Хмара змаўчаў, ён адчуваў сябе вiнаватым у тым, што парушыў планы Казаковай. Але цяпер яго турбавала iншае. Лейтэнант хацеў убачыць чалавека, якi выйдзе з пад’езда, нават прыўзняўся на дыбачкi, але марна – замiналi балконы. У адчыненую фортку было чуваць, як завялася машына, i праз хвiлiну чорны блiскучы «джып» знiк у арцы дома.

      – Прыходзiў не той, каго я чакала, – па свойму расцанiўшы маўчанне следчага, паведамiла Казакова i, трошкi счакаўшы, цяжка ўздыхнула: – Вось так усё жыццё…

      «Чакала аднаго, клалася ў ложак са мной, у калiдорчыку флiртавала з трэцiм…» – ледзь не вырвалася ў Хмары, але ён своечасова стрымаўся i як мага спакайней зазначыў:

      – У вас, Марыя Васiльеўна, не кватэра, а нейкi прытон.

      – Што тут, лепш спытайцеся ў свайго калегi маёра Бараны! – iмгненна змянiлася Казакова, голас зазвiнеў, як напятая струна. – І не чытайце мне мараль, сама разбяруся! Шляюцца тут ўсякiя!

      Маўчалi доўга. Хмара чакаў, пакуль гаспадыня памые