Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў. Яўген Аснарэўскі. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Яўген Аснарэўскі
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения: Биографии и Мемуары
Год издания: 0
isbn: 9785005611321
Скачать книгу
ангельскі гандаль. Тады ж узніклі некаторыя спрэчкі з прускім князем. Наконт правільнага календара некалькі разоў кароль папярэджваў яго, што, прытрымліваючыся прыкладу Кароны, членам якой ён быў, каляндар таксама прымаць павінен. Князь упіраў на розніцу веры і свае вольныя правы, але яму было даказана, што каляндар не мае нічога агульнага з верай, таму што каляндар быў створаны не па волі Хрыста ці яго вучняў, а ідзе ад Юлія Цэзара, які не меў ніякага дачынення да хрысціянства. Усё гэта, аднак, не пераканала князя, які цвёрда трымаўся сваёй думкі».

      Такім чынам, у Гродне кароль вырашаў шэраг значных пытанняў, а менавіта: вёў перамовы з заўзятымі прадстаўнікамі Гданьска, наконт партовых, падаткавых збораў, прымаў пасла англійскай каралевы Лізаветы I, якая планавала актыўна развіваць эканамічнае супрацоўніцтва з дзяржавамі Усходняй Еўропы – Рэччу Паспалітай і Масковіяй, і прамаваў у Прусіі сваё ж новаўвядзенне – Грэгарыянскі каляндар, праўда, без асаблівага поспеху.

      Акрамя таго, далей аўтар піша аб прускіх шляхціцах, якія скардзіліся на свайго князя і аб лiсце Баторыя, які нагадаў уладару аб шляхетных вольнасцях, але пры гэтым і запэўніў князя ў яго аўтаноміі і паабяцаў падтрымаць у выпадку сепаратызму ў ягоным краі. Князь выклікаў да сябе незадаволеных, але тыя, баючыся арышту, кінуліся «пераследаваць караля ў Кракаве, Вільні і Гародні» закідваючы яго просьбамі абаранiць iх ад князя.

      У красавіку Баторый быў у Вільні і даведаўся там пра смерць Івана Грознага.

      Выява Стэфана Баторыя ў фарным касцёле Гродна.

      У маі гэтага года Баторый жыў у Гродне, і тут ён раіўся з літоўскімі вяльможамі наконт новых палітычных магчымасцяў, якія, без усялякага сумнення, адкрывала смерць рускага цара.

      На пачатку восені 1584 года, Баторый надоўга акапаўся ў Гродне, палюючы ў гродзенскіх лясах і разглядаючы палітычныя справы да самага 1585 года.

      Пасля новага года Баторый адправіўся ў Варшаву, дзе вырашыў шэраг важных пытанняў, у прыватнасці: дамогся канфіскацыі маёнткаў свайго суперніка Кшыштафа Збароўскага і адмовіўся ад планаў стварэння пірацкага флота.

      Джон Дi (злева) і Эдвард Кэлі. Калаж аўтара. Арыгіналы ў Музеі Ашмолу і Лонданскім універсітэце.

      У 1585 годзе здароўе караля значна пагоршылася. Тады уладар, які тады кватараваў на польскай тэрыторыі, прыняў пару ангельскіх містыкаў, знакамітых Джона Ді і Эдварда Кэлі. Ангельцы паказвалі Баторыю сеанс з крыштальным шарам, у які засяроджана ўглядваўся Кэлі. Цікава, што некаторыя словы Кэлі можна трактаваць як указанне на рэальныя акалічнасці жыцця манарха, а менавіта, язву на назе, якая шмат гадоў мучыла караля. Ці было гэта чымсцi рэальна містычным і навукова невытлумачальным, ці нечым іншым… Хто ведае. Аднак Баторый быў, мабыць, не надта ўражаны, і ніякіх асаблівых ушанаванняў ангельцы не атрымалі, хоць кароль расплаціўся з імі за сеанс грашыма.

      У будучыні чарадзеяў чакала яшчэ шмат чаго цікавага. Напрыклад, праз пару гадоў пасля сустрэчы з Баторыем, Кэлі раптам