Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI – XVIII стагоддзяў. Яўген Аснарэўскі. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Яўген Аснарэўскі
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения: Биографии и Мемуары
Год издания: 0
isbn: 9785005611321
Скачать книгу
гродзенскі род Валовічаў, радавой пахавальняй якіх была старадаўняя Прачысценская царква, пабудаваная яшчэ ў XII стагоддзі.

      Але ў XVII стагоддзі ўсе заўважныя прадстаўнікі гэтага дома з'яўляюцца каталікамі, і ў іх шэрагах знаходзіцца нават кіраўнік каталіцкай царквы ВКЛ, віленскі біскуп Яўстафій Валовіч.

      Спроба шэрагу магнатаў XVI стагоддзя, такіх як Астафiй Валовіч, прасоўваць у ВКЛ пратэстантызм, увогуле была няўдалай.

      Значныя праваслаўныя роды актыўна пераходзілі ў каталіцтва, і на пачатку XVIII стагоддзя вышэйшая праслойка дваранства была амаль выключна каталіцкай.

      Панаваў каталіцызм і ў асяроддзі гродзенскай шляхты XVIII стагоддзя.

      Па ўспамінах Яна Ахоцкага, выхаванне шляхціча-каталіка, у веры касцёла, пачыналася ўжо ў калысцы. Нядзіўна таму, што фанатычна настроеных каталікоў сярод шляхты было шмат.

      Маёмаснае расслаенне

      Фармальная роўнасць усіх прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя, вядома, ніяк не перашкаджала шырокаму ранжыру дваран ВКЛ на аснове іх рэальнага ўплыву.

      Расслаенне шляхты было надзвычай моцным, і беззямельнага шляхціца-галоту аддзяляла ад самых забяспечаных дваран, прынамсі ў маёмасным плане, значна шырэйшая прорва, чым тая, што размяжоўвала яго з сялянамі.

      Бедны шляхцюк мог хадзіць у драўляных лапцях і жыць у доме свайго гаспадара, напрыклад, сярэдняга шляхціца, у якасці слугі. У гэты ж самы час, верхняя праслойка шляхты, гэта значыць, магнатэрыя, валодала вялікай колькасцю рухомай і нерухомай маёмасці. Гарады, вёскі, землі і незлічоныя сяляне – усё гэта складала ўласнасць алігархічнага класа эліты ВКЛ.

      Тоўсты і п'яны шляхціц. Я. П. Норблін, 1784. Нацыянальны музей у Кракаве.

      Сярод досыць шырока прадстаўленых у гродзенскай павятовай іерархіі дамоў, маркіраваць магнацкім статусам можна Валовічаў, Храптовічаў, Масальскіх і, з некаторымі агаворкамі, Сцыпіё-дэль-Кампа.

      Зразумела, магнатамі былі Сапегі і Хадкевічы, якія мелі дастаткова цесную сувязь з Гродна.

      Статус тых ці іншых высакародных фамiлiй мог мяняцца на розных гістарычных адрэзках, і, хоць, найбольш уплывовыя магнаты, такія як Радзівілы, Сапегі і Чартарыйскія, нязменна вылучаліся сваёй магутнасцю на працягу ўсяго перыяду XVI – XVIII стагоддзяў, усё ж нават у гэтых знакамітых паноў здараліся моманты некаторага заняпаду.

      Да сярэдняй гродзенскай шляхты можна аднесці, да прыкладу, вядомыя ў павеце роды Аляксандровічаў, Катовічаў, Эйсмантаў, Кірдзеяў і Вальмераў, якія ў розныя перыяды гістарычнага адрэзка ад XVI да XVIII стагоддзя, дабіваліся дастаткова значных пазіцый у мясцовай іерархіі.

      Менш магутныя роды, такія як Сапоцькі і Баўфалы, таксама мелі ў сваіх шэрагах людзей, займаючых важныя пасады ў гарадзенскім павеце.

      Найбяднейшая частка шляхты не дабіралася да пастоў у гродзенскім павеце, i канешне, звычайна, не магла зрабіць адчувальнага ўкладу ў гісторыю рэгіёна і краіны, хоць яе дзеі, нярэдка, цікавяць прамых нашчадкаў, якія капаюць архівы дзеля