Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Васіль Якавенка
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2009
isbn: 978-985-6010-30-2
Скачать книгу
вольны мотальскі люд у крэсах польскіх? Славіць Бога?..

      – Пан дазваляе сабе жартаваць? Э-эх… Пакутуе люд. Волі мала, зямлі мала, грошай мала. А падаткаў – зашмат. Пілсудскі – узурпатар, дармо што ён з-пад Вільні і, кажуць, беларус.

      – А ведаеш: мой брат Костусь з Моладава… Дзіва: хто ён? Выкшталцоны поляк! Міністрам у Пілсудскага служыць.

      Барыс не мог падтрымліваць надта высокую тэму гутаркі, таму павярнуў у свой бок:

      – Цяпер багата хто глядзіць на ўсход, дзе зямлі і ўсяго болей. Бальшавікі ўтварылі вольную рэспубліку. Вось і нам далучыцца б да БССР!

      – Тп-пру! – спыніў пралётку памешчык. – Шо ты чаўпеш?

      Пан шокаў зазвычай.

      – На шо маніць? На крыві ўчынена, на слязах замешана твая новая рэспубліка! Хм, калі ты нарадзіўся?

      – У год, калі Расея ваявала з Японіяй.

      – Г-хм… Вісус! Правільней было б казаць: бальшавікі захапілі вольную народную рэспубліку!.. Нягоднікі! Аднак адкуль табе ведаць?..

      – Чаму ж, я ведаю… Пры вашым, пане, удзеле была ўтворана Беларуская Народная Рэспубліка – буржуазная, як пісалася ў савецкіx газетах. Яна для буржуяў… Так, – і Барыс сумеўся, чуючы штосьці штучнае і несамавітае ў сваіх меркаваннях.

      – Буржуазная?.. Але ж гэта не ёсць аргумент і не ёсць вызначэнне сутнасці. Мана! План быў іншы. Урад БНР на чале з Захаркам і цяпер дзейнічае на эміграцыі. Ён адзіны законны ўрад Беларусі. Но! – зноў торгнуў лейцы. – Паехалі… Калі на тое, малады чалавек, я павінен табе растлумачыць, шо на час кастрычніцкага перавароту на Беларусі жылі ў асноўным сяляне і ніякіх камуністаў не было, больш за тое, сярод месцічаў пераважалі не люмпены і зноў жа не беларусы, а тыя, хто сюды ў пошуку хлеба і чыноў прывалокся з Расеі, багата яўрэяў. Горад ігнараваў нашы нацыянальныя клопаты. Пра нацыянальнае зазвычай дбае карэнны люд або ягоная інтэлігенцыя, вылюднелая, дасведчаная, абагачаная далучэннем да культуры свету. Глянь!..

      Пан устрапянуўся і сепнуў лейцы: лясную дарогу спаважна пераходзіў лось.

      – О-о! І колькі ў ім грацыі, як высока трымае голаў! Сапраўдны гаспадар у абшары над Ясельдай!

      – Так, пане… – Барыс не знаходзіў слоў, каб выказаць захапленне як зверам, якога раней не бачыў, так і самім панам.

      – Но… – кінуў свайму каню той і доўжыў далей перапыненую гутарку. – Гэтак ужо склалася ў нашай гісторыі, шо карэннае насельніцтва не робіць ніякага ўплыву на палітыку. У той жа час толькі яно, карэннае, захоўвае нацыянальныя традыцыі і мае патрэбу ў сваёй абароне. Першымі, чуеш, за беларускую справу ўзяліся, калі не казаць пра пецярбургскія гурткі,– Беларуская сацыялістычная грамада і газета «Наша ніва», дзе групавалася наша інтэлігенцыя – інтэлігенцыя як субстанцыя або тое, шо спалучае мазгі і сэрца народа. Колькі спрэчак было… Хісталіся, блукалі, рабілі пралікі. Дзіва! Стукаліся мы лоб аб лоб, як шо псіхалагічна былі прывязаныя хто да расейскага, хто да польскага боку. Вельмі баяліся выпрастаць спіну. Самастойнасці баяліся. От шо было! А ведаеш, пачынаючы з 1906 года, колькі разоў я спрабаваў стварыць беларускую дэмакратычную партыю? Тады яе краёвай