Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Артур Конан Дойл
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”
Жанр произведения: Классические детективы
Год издания: 0
isbn: 978-985-7119-99-8
Скачать книгу
інтэлекту, але ўчэпісты, як бульдог, калі да яго дойдзе, што трэба рабіць. І, безумоўна, дзякуючы менавіта гэтай учэпістасці ён лічыцца ў Скотланд-Ярдзе адным з найлепшых.

      – Дык значыць, справа яшчэ не завершаная? – спытаў я.

      – У асноўным, несумненна, завершаная. Мы ведаем, хто заварыў гэтую мярзоту, хаця адна з ахвяраў пакуль нас пазбягае. Вы ж, я ўпэўнены, зрабілі свае высновы?

      – Я мяркую, вы падазраяце Джыма Браўнэра, сцюарда ліверпульскага судна?

      – О, гэта больш чым падазрэнне.

      – А я не бачу нічога, апроч няясных знакаў.

      – На маю думку, усё, наадварот, гранічна ясна. Дазвольце я прабягуся па асноўных момантах. Мы пачалі расследаванне з абсалютна чыстага аркуша, што заўсёды ёсць перавагаю. У нас не было ніводнай гіпотэзы. Мы проста назіралі, каб потым зрабіць з гэтых назіранняў вывады. Што мы ўбачылі спачатку? Ціхмяную паважаную лэдзі, у якой, здаецца, няма ніякіх сакрэтаў, і фотаздымак, з якога вынікае, што ў яе дзве малодшыя сястры.

      У маёй галаве адразу ўспыхнула здагадка, што скрынка магла прызначацца адной з іх. Я тады адклаў гэтую думку ўбок, каб пацвердзіць ці абвергнуць яе ў вольны час. А потым мы пайшлі ў сад, дзе ўбачылі своеасаблівае змесціва маленькай жоўтай скрынкі.

      Шпагат быў з тых, якімі карыстаюцца на караблях падчас рамонту ветразяў, і ў расследаванні з’явіўся пах мора. Калі я заўважыў, што вузел завязаны распаўсюджаным сярод маракоў спосабам, што пасылка адпраўленая з порта і што мужчынскае вуха праколатае – а гэта нашмат больш характэрна для матроса, чым для сухапутнага жыхара, – я ўпэўніўся, што ўсіх удзельнікаў трагедыі варта шукаць, так бы мовіць, у мараходных колах.

      Вывучаючы надпіс на пасылцы, я ўбачыў, што адрасатам пазначаная міс С. Кушынг. Старэйшая сястра – безумоўна, міс Кушынг, і хаця яе імя пачынаецца на «С», з такім самым поспехам гэта магла быць адна з астатніх. У такім выпадку нам трэба было зноў пачаць з чыстага аркуша, таму я пайшоў у дом з намерам высветліць гэты пункт. Я быў амаль упэўнены, што адбылася памылка, і тут, як вы помніце, раптам застыў на месцы. Рэч у тым, што я ўбачыў нешта, што вельмі здзівіла мяне і ў той жа час вельмі звузіла кола пошукаў.

      Як медык, Ўотсан, вы ведаеце, што сярод частак чалавечага цела няма больш разнастайнай за вушы. Кожнае вуха, як правіла, унікальнае і адрозніваецца ад усіх астатніх. У мінулагоднім «Антрапалагічным часопісе» можна знайсці дзве мае кароткія манаграфіі на гэтую тэму. Таму я разгледзеў вушы са скрынкі вокам знаўцы і старанна занатаваў асаблівасці кожнага. І ўявіце маё здзіўленне, калі, гледзячы на міс Кушынг, я ўбачыў, што яе вуха дакладна такое ж, як жаночае са скрынкі. Супадзенне было выключанае: аднолькава пакарочаная вушная ракавіна, ідэнтычнае закругленне ўверсе, гэтаксама выгнуты ўнутраны храсток. Гэта дакладна было такое самае вуха.

      Я тут жа зразумеў вялізную важнасць назірання. Было відавочна, што ахвяра з ёю ў сваяцтве, магчыма, вельмі блізкім. Я завёў размову пра яе сям’ю, і вы памятаеце, што яна адразу выклала нам некаторыя вельмі каштоўныя падрабязнасці. Па-першае,