Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Ксенія Шталенкова
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Историческая фантастика
Год издания: 2016
isbn: 978-985-021-66-56
Скачать книгу
сяброўкі з сумневам паглядзелі на Басю: яны былі гатовыя чакаць ад яе ўсякага.

      – Зразумела ж, не! – упэўніла іх дзяўчынка.

      – Правільна, паненцы не пасуе хадзіць па горадзе, шукаючы абы-якога купца. Калі яму трэ будзе, ён сам прыйдзе. Пойдзем, вячэра ўжо, мусіць, стыне.

      – Так… – працягнула Бася, думаючы, як бы ёй вырвацца з рэзідэнцыі ды адшукаць старога. – Вы хадзіце, я зараз даганю.

      Пачакаўшы, пакуль паненкі спусцяцца да вячэры, Бася прашмыгнула па лесвіцы да арсенала, дзе знаходзіўся Міхал. Убачыўшы вартаўніка, яна падышла да яго і папрасіла паклікаць пана Саколіча. Вартаўнік, хітра паглядзеўшы на Басю і стрымліваючы ўсмешку, пайшоў за Міхалам. Юнак з’явіўся хмуры і злы.

      – Ну што зноў здарылася? – прабурчаў ён. – Я б сам мог прыйсці. Зараз усе з мяне здзекавацца будуць, што да мяне паненка ўвесь час прыбягае.

      – Ну і што? – неўразумела паглядзела на яго дзяўчынка.

      – Усе лічаць, што ты… – Міхал засаромеўся і нешта прамармытаў.

      – Што? – недачула Бася.

      Юнак азірнуўся на вартаўніка, якому так і карцела падзяліцца з кімсьці сваімі здагадкамі наконт Міхала і Басі.

      – Усе лічаць, што ты мая нявеста, – ціха-ціха паўтарыў ён і заліўся густой фарбай.

      – Ну і што з таго? – абурана ўсклікнула Бася. – Між іншым, мець такую нявесту, як я, не сорамна! Я разумею, калі б я была нейкім страшыдлам, а так… Няхай табе зайздросцяць! Знайшоў, чаго саромецца! – дзяўчынка незадаволена фыркнула: яе самалюбства было яўна ўшчэмленае. – Я, мабыць, па важнай справе прыйшла.

      – Што за справа?

      Бася адвяла яго крыху ўбок і, панізіўшы голас, каб іх не пачуў вартаўнік, распавяла пра купца.

      – Няўжо люстра адчынілася без цябе? – з жахам прамовіў Міхал.

      – Не ведаю, – адказала Бася. – Але нам неабходна наведаць старога.

      – Так, зразумела. Я адразу ж пасля вячэры адшукаю яго і даведаюся, што здарылася.

      – Не, мы пойдзем акурат зараз! – дзяўчынка зрабіла націск на слове «мы».

      – Але, Бася, паненкам непрыстойна цягацца па горадзе, ды яшчэ позна ўвечары! – запярэчыў Міхал.

      – Ты будзеш чакаць мяне каля ганка, а я зараз пераапрануся і вярнуся, – тонам, які не церпіць пярэчанняў, сказала дзяўчынка.

      – Добра хаця, што мая варта скончылася пару хвілін таму, – прамармытаў ушчэнт засмучаны Міхал, якога зусім не радавала перспектыва застацца без вячэры.

      Вяртаючыся да сябе, Бася заўважыла ў сцяне нішу, куды можна было схаваць вопратку. Яна знайшла сярод сваіх рэчаў мужчынскае адзенне, хутка апранула яго пад сукню, захапіўшы з сабой берэт і плашчык. Спускаючыся, яна сустрэла служанку і папрасіла яе сказаць княгіні, калі тая будзе пытацца пра Барбару, што дзяўчынка не прыйдзе на вячэру, бо ў яе разбалелася галава. Бася прашмыгнула ў нішу, зняла дамскую сукню і, скруціўшы яе, пакінула там жа. Схаваўшы валасы пад берэт і захутаўшыся ў плашч, Бася накіравалася да выйсця з рэзідэнцыі, дзе