Трэцяя нядзеля сакавіка. Дмитрий Максимович Акулич. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Дмитрий Максимович Акулич
Издательство: Автор
Серия:
Жанр произведения:
Год издания: 2023
isbn:
Скачать книгу
небе па блакітным палатне павольна цягнуліся белыя хвалістыя кляксы. Вёска Пратасы ўжо даўно абудзілася, ажыла гукамі, набыла жыццё. Час ад часу, можна было пачуць, як галасіста саліравалі пеўні з розных двароў. Іх спаборніцтва ў гучнасці і сіле, перакідвалася з боку ў бок. Брахалі за платамі сабакі. Гулі праязджаючыя машыны: лесавозы, трактары, легкавыя аўтамабілі. Людскі голас жанчын і мужчын разносіў вецер. На дрэвах, на іх тонкіх вяршынях, меладычна свісталі шпакі. Чорныя малыя плямы, як сімвал вясны, старанна спявалі на ўсё наваколле. Шчабяталі і вераб'і, што купкамі разляталіся, затым збіралі ў дварах, дзе было чым падсілкавацца. А вось буслы пакуль яшчэ не прыляцелі: не кружылі чорна-белыя птушкі над вёскай, не дзяўблі чырвонымі доўгімі дзюбамі на вадзяных месцах.

      З белага цаглянага аднапавярховага доміка выйшаў Максім Фёдаравіч, невысокі мужчына пяцідзесяці васьмі гадоў. На яго целе была цёмна-сіняя тонкая куртка, цёмныя нагавіцы хакі і чорныя ўцепленыя галёшы. Цёплая чорна-шэрая шапка хавала вушы, схавала кароткія сівыя валасы. Максім Фёдаравіч адышоў ад ганка і ступіў на цэментавую дарожку, што была выкладзеная тоўстай пліткай. Ён сам вырабіў гэтыя роўныя шэрыя квадраты з кветкавым узорам. Год таму, мужчына разам з сынам акуратна паклаў іх, сабраў з пліткі дарожку, што легла на старую сцежку і цяпер вяла ад ганка да двара, да дамашняй гаспадаркі. Не паспеў Максім зрабіць і кроку ў бок, як яго здалёк спыніў знаёмы, гучны, пранізлівы мужчынскі голас. Недалёка ад Максімінага дома знаходзілася крама, а каля яе, каля доўгага будынка, галасіў дзед Лёня, які вельмі любіў пагаварыць і прыцягнуць да сябе ўвагу. Ён кідаў словы на тых, хто ішоў па прадукты, хто выходзіў з крамы з пакупкамі. Хтосьці з жыхароў вёскі моўчкі праходзіў міма гэтага пажылога гаварлівага чалавека ў сіняй куртцы, а хтосьці спыняўся і коратка казаў яму нешта ў адказ. Хто толькі павітаецца, а пасля ўсміхаўся і сыходзіў з яго вачэй. Хтосьці з добрымі словамі заводзіў з ім доўгі дыялог. «Хацеў сёння пражыць на цвярозую! Ой! Ды ў яе ж было сто грам! Ох! Прыйшлося купіць, аддаць ёй сто рублёў з пенсіі!» – казаў дзед Лёня пра цягу да выпіўкі, намякаў пра жонку. Пасля гучных слоў дзеда Лёні, Максім Фёдаравіч кінуў лёгкі погляд у бок крамы, а затым адышоў далей ад ганка, пайшоў па роўнай дарожцы, павярнуў у той бок, дзе чакала яго дамашняя жывёла.

      Мінуўшы няўзараны агарод, гаспадар адчыніў жалезныя веснічкі і ўвайшоў за іх. Тады ж дзве сабакі ласкава загаўкалі, замахалі хвастамі. На звонкую зашчапку чырвона-сініх дзверцаў прыбеглі бел-чорныя і рудыя куры. Да ног Максіма падбег і белы певень, які замахаў шырокімі крыламі, паказваючы сваю важнасць і сваю веліч. Па звычцы дамашнія птушкі атачылі чалавека і замерлі ў чаканні смачнага корму, які часта прыносіла ім гаспадыня Люба, жонка Максіма, заходзячы ў двор. І хоць кармушка была з зернем, птушкі па звоне веснічак кідалі свае справы і прасілі хлеба ці макароны. Але да іх няўдачы, на гэты раз у двары з'явіўся гаспадар з пустымі рукамі. Максім Фёдаравіч паглядзеў на курэй і пайшоў далей, некаторыя птушкі пабеглі за ім. Тут жа, ад руху мужчыны, замітусіліся трусы ў клетках. Толькі спала адзінокая шэра-рыжая свіння ў вялікім хляве. Яе зусім не хвалявалі далёкія дваровыя гукі. Яшчэ на світанку, Максім пакарміў усіх сваіх жывёл, а зараз яны чакалі ад яго рознага: хто дабаўкі корму, хто патрэбнай увагі. Перш за ўсё гаспадар падышоў да сабак і супакоіў іх, пагладзіў густую цёмную поўсць. Затым мужчына зайшоў пад навес, дзе былі старанна і акуратна складзеныя сечаныя дровы. Каля іх, на высокай дубовай калодцы, ляжала невялікая сякерка з жоўтай дзяржальняй. Максім узяў у правую руку інструмент і накіраваўся з ім у гараж. Ён вырашыў завастрыць лязо, якое затупілася з цягам працы. Ён запланаваў узяць сякерку з сабой у лес. Праз некалькі хвілін мужчына выйшаў з гаража, адклаў лёгкую не новую сякерку ў бок, на невялікую кучу сырых дроў, што былі складзеныя яшчэ восенню ля вялікай пуні. У гэтым годзе зіма выдалася не вельмі халоднай і снежнай. А тое, што было не спалена, заставалася ляжаць альбо пад дахам навеса, альбо пад адкрытым небам.

      Максім павольна падышоў да сабак і пачаў адчэпліваць іх прывязь дробнага ланцуга. Першым, набліжэнне свабоды адчуў малодшы чорны сабака Яша. Ён працяжна і гучна забрахаў, заверашчаў пяшчотным піскам. Яго лагоднае гаўканне падхапіў старэйшы чорна-рыжы Бім. Тады, ад захопленага брэху двух, з зайздрасцю зашумелі суседскія сабакі, якія таксама прасілі волі. Жывёлам хацелася задаволена і жвава пабегаць, ірвануць да свабоды, расцерці лапы, разагнаць ва ўсім целе кроў.

      Першым пакінуў, адкінуў свой ланцуг меншы па росце і малодшы па гадах, сабака Яша, які адразу ж з вялікай радасцю падбег да Біма. Яша прыспешваў гаспадара, круціўся каля яго. Ён сваім спрытам, скачкамі, брэхам і стараннасцю, перашкаджаў Максіму хутка адшчапіць доўгі ланцуг ад нашыйніка Біма. Пасля таго, калі справа была зроблена і два сабакі з лёгкасцю падбеглі да шэрых драўляных варот, мужчына вярнуў у тоўстыя грубыя пальцы патрапаную ад часу сякерку. Максім Фёдаравіч павольна падышоў да гадаванцаў, якія разрываліся ад шчасця, якія гатовыя былі з нецярпеннем вырвацца за агароджу, прасілі хутчэй расчыніць вароты. Максім нагнуўся, прыўзняў штыр-замок і адштурхнуў правую палову варот ад сябе. Жывёлы неадкладна, спрытна, выбеглі з-за ног гаспадара, быццам хтосьці даў старт бегавой дыстанцыі. Яша і Бім рванулі з двара да пясочнай