Эксгумацыя. Виктор Правдин. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Виктор Правдин
Издательство: ЛитРес: Самиздат
Серия:
Жанр произведения: Современные детективы
Год издания: 1997
isbn:
Скачать книгу
пах свежай фарбы, пытаннi доктара, ягоныя бяздонныя кiшэнi раздражнялi, недзе ў глыбiнi душы варухнулася непрыязнасць, нават варожасць: «Што табе да маiх спраў? – стрымлiваючы сябе, каб не сказаць нешта абразлiвае, падумаў Смаляк. – Ты вунь у сваiх кiшэнях парадку не маеш, а мяне вучыш!» Ён да гэтай хвiлiны не хацеў прызнацца самому сабе, што не пошук iсцiны прывёў яго ў бальнiцу, а хутчэй закранутае самалюбства, як кажуць людзi, гонар мундзiра. Што, калi i сапраўды ў справе Альховiка яго хтосьцi водзiць за нос, абувае ў лапцi?

      У гэты момант па калiдоры, прыцiскаючы да грудзей апарат для замеру крывянога цiску, на высокiх абцасах працокала чарнявая медычка ў караткаватым халацiку. Убачыўшы ў прачыненых дзвярах Зайцава, яна прыпынiлася.

      – Адам Пятровiч, – пявуча загаварыла медычка, – гэты, так называемы хворы, П’яных ноччу зноў спрабаваў залезцi ў жаночую палату, на гэты раз праз балкон…

      – Падрыхтуйце дакладную на iмя прафесара Баравога, – надаючы голасу як мага больш начальнiцкай цвёрдасцi, кiнуў Зайцаў i павярнуўся да Смаляка, паказваючы, што размова на гэтым скончана. – Я да вашых паслуг, Васiль Мiкалаевiч.

      – Я ўжо рыхтавала некалькi дакладных, а мер нiхто не прымае, – роспачна перасмыкнуўшы плячыма, настойлiва даводзiла сваё медычка. – Вось пабачыце, – узвысiла яна голас, – згвалцiць гэты кабялiна каго, усiм не паздаровiцца…

      – Ну добра, добра, – ужо паблажлiва загундосiў Зайцаў, – я сам давяду да прафесара, ён лечыць, яму i рашэнне прымаць.

      Смаляка зацiкавiла размова доктара i медыцынскай сястры, але ён не лез з роспытамi, моўчкi iшоў побач з Зайцавым, думаючы пра сына пацярпелай Шашок. Доктар раз-другi зiрнуў з-пад iлба на следчага i, па-свойму расцанiўшы гэтае маўчанне, загаварыў:

      – Хачу, каб вы зразумелi правiльна. Справа ў тым, што тыдзень таму згаданы П’яных паступiў на лячэнне, – Зайцаў нервова аблiзнуў сасмяглыя вусны: – Як бы гэта прасцей сказаць… Адным словам, даставiлi яго з эрагiраваным пенiсам, i мы пакуль што не можам прывесцi ягоны фiзiчны недахоп да нормы. Баравы асабiста займаецца, а хворы спярша перажываў, а потым уявiў сябе гэткiм «гiгантам» i ўвесь час спрабуе спакушаць жанчын. Убiў сабе ў галаву, што гэта i не хвароба зусiм, а «дар божы»…

      – Ну i ну! – весела засмяяўся Смаляк.

      Усё кепскае, што колькi хвiлiн таму бударажыла душу i думкi, раптам знiкла, адкацiлася, з’явiлася пачуццё няёмкасцi перад Зайцавым.

      – Спярша i я пасмяяўся, – пакрыўджана зiрнуў на следчага доктар, – а П’яных небяспечны, бударажыць бальнiцу, хоць мiлiцыю выклiкай.

      – Калi гэты чалавек патрэбен навуцы, то берагчы i сцерагчы яго трэба адпаведна, як навуковую каштоўнасць, – жартаўлiва, усё яшчэ смеючыся, адказаў Смаляк. – А калi сур’ёзна, раю на самай справе звярнуцца за дапамогай у мiлiцыю. Гарантую, што пасля размовы з участковым ваш навуковы экспанат умомант вылечыцца i прыйдзе, як вы кажаце, да нормы…

      Доўгi калiдор скончыўся адразу, як толькi Смаляк i Зайцаў павярнулi направа. Вялiзныя, зробленыя