Ева ў пошуках Адама (зборнік). Коллектив авторов. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Вера. Надзея. Любоў
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2016
isbn: 978-985-02-1690-8
Скачать книгу
толькі, што напрыканцы ХХ стагоддзя жанчына, як і ў часы хрысціянства, нараджае дзіця ў пакутах, і гэта так несправядліва і неміласэрна! Доктар, нават самы высокакваліфікаваны спецыяліст, не можа ўратаваць ад пакут і болю… Пры гэтым, мабыць, матуля-прырода наўмысна так зрабіла, і, можа, гэта не так ужо і несправядліва). Першай жыццёвай гасцёўняй твайго сына стала белая пасляродавая палата з халоднай кафляй. Стэрыльна-абыякавая гасцёўня…

      Да гэтага чамусь здавалася, што абавязкова будзе дзяўчынка, з тонкімі шчыкалаткамі, доўгімі пальчыкамі, густымі вейкамі. (Бог даў табе пазней такую дзяўчынку ў іпастасі ўнучачкі…)

      А на гэты раз з тваёй змучанай плоці выскачыў даўганогі хлопчык… Прыгожы. Чарнавокі. З пухлымі шчочкамі (яны аж звісалі на краі пялёнкі, у якую яго туга закруцілі, запакавалі, як жывую ляльку)… Калі ты насіла, чакала сваё дзіця, жывот твой быў падобны на зямную кулю, на глобус… А можа – на вялікі кавун. Ты ўся была – кавун, у якім выспявалі зярняткі… І вельмі ганарылася сабой…

      Сын падрастаў. Усё большае месца займаў у вашых сэрцах. А вы чамусь аддаляліся адно ад аднаго. Часта сварыліся. Кожны пачаў размаўляць на сваёй мове (не на беларускай, не на ўкраінскай, а на мове адчужэння). Сыну было чатырнаццаць, калі вы нарэшце вырашылі, змаглі, адважыліся разлучыцца. Высветлілася: развод – вельмі зняважлівая і жахлівая працэдура (куды там звычайнаму візіту да дантыста, якога ты са страхам чакаеш і рыхтуешся цэлы месяц!).

      Вам не ўдалося пераступіць праз нанесеныя абразы, непаразуменне, праз уражлівае самалюбства!

      Сын стаў сведкам усяго гэтага – вось што самае жахлівае! Вы маглі б запраграмаваць яго (на ўсё жыццё) на нявер’е да найважнейшай каштоўнасці чалавецтва – сям’і (а гэта ўжо іншая віна, якую не замаліць у храмах)… На шчасце, вам не ўдалося зрабіць яго падобным да вас… Хіба што – часткова…

      Пасля разводу свет перавярнуўся. На ўсіх і ўсё ты глядзела, як праз шкло, залітае асеннім дажджом. Вытрымка скончылася. У кішэнях – пуста… Хацелася… пайсці. Не было сіл жыць далей. Рымскія патрыцыі ўскрывалі вены ў цёплай ванне. Лічылі, што так лягчэй і лепш. Засынаеш, і – усё… Канец другога тысячагоддзя ўнёс сваю лепту – з’явілася вялікая колькасць больш зручных сродкаў, якія маглі б аблегчыць шлях у тагасветнасць…

      Але потым ты ачуняла. Падумала: разбітае сэрца (нават калі ён – твой першы мужчына ў гэтым жыцці, бацька твайго сына, самы каханы і адзіны) не дае табе падставы пайсці… Найжахлівейшая сцяжына калісь канчаецца (праўда, пазней ты ступаеш на новую, амаль такую самую, але ж гэта будзе потым…). Як лёгка заблукаць сярод здрад, сваіх і чужых грахоў, вызнанай і нявызнанай віны перад кімсьці…

      Ты выжыла. Пераплакала. Перарабіла сябе… Сцягнула душу ў вузел і павесіла яе на цвік у кладоўцы. І сказала сабе: больш ніякіх каханняў! Скончана! Хопіць! Накахалася – на ўсё жыццё! У мяне ёсць сын, і гэтага дастаткова. Больш ніякіх іншых мужчын у маім жыцці не будзе! Арэвуар, панове! Папраўце бабачкі, абцягніце